Андрэй Расінскі. Кадры

Графіці п’янай душы – паводле Васіля Быкава

Сучаснае расейскае кіно вагаецца паміж двума стылямі: “згаладнелай фантасмагорыі” і “бясхлебнага рэалізму”. Усё, як прадказваў Васіль Быкаў.

posterСтудэнт-графітыст, зьбіты “мастацкімі” канкурэнтамі, сасланы ў глухую правінцыю, дзе мусіць размаляваць сьценку вясковага клюбу. Мастакоўская халтурка станецца творам, які выкліча катарсіс у вяскоўцаў – а сам герой усьвядоміць сваё пакліканьне.

Сучаснае расейскае кіно вагаецца паміж двума стылямі. Стыль “згаладнелай фантасмагорыі” (скарастаемся гэтым азначэньнем Васіля Быкава) – гэта псэўдашыкоўная раскоша “Дзённых дазораў”, дзе “Ніхто ня ведае пра сэкс”, а “Паляваньне на піраньню” (“Ад 180 і вышэй”) завяршаецца “Уцёкамі” з “Турэцкім гамбітам”. Гэта багатае кіно, аніяк не зьвязанае з рэчаіснасьцю.

Як і прадказваў Быкаў, гэты кірунак карыстаецца поўнай дзяржаўнай падтрымкай з мэдалямі і “Дзявятаю ротай”.

“Стыль бясхлебнага рэалізму, па сутнасьці, беспадстаўнага выяўленьня “чарнухі” жыцьця, ягонай бядоты” – нафтагазавымі патрыётамі не шануецца. ““Пункт” з прастытуткамі, дзе “Граючы ахвяру” ўзводзяць у “4” ступень усе маразмы Расеі – пакуль міліцыяй не разганяецца. А мастакі ўсё цьвердзяць, “што хочуць заставацца вернымі праўдзе жыцьця. Толькі, дзе тая праўда й дзе жыцьцё, ніхто зь іх ня ведае…”

Фільм “Графіці” Ігара Апасяна злучае абодва паноўныя стылі, хаця большасьць прыёмаў – ад “бясхлебнага рэалізму”. Дуркаватая вёска, мясцовая трэш-вамп у зялёных пальчатках (Ларыса Гузеева) – і закаханы ў яе ўдарнік гаўнавознае працы. Дырэктарат зь яскравымі звычкамі крымінальных аўтарытэтаў – і алькаголік-філёзаф, ахвяра страўсіных фэрмераў. П’янка, зубастыя твары, сьлёзы, гратэск. (Пры гэтым самая глыбінка Расеі пазначаецца, як сяло “Промежуточное” Палескае вобласьці!)

Але “бясхлебная чарнуха” прарываецца чалавечнасьцю. Сасланы мастак завяршае карціну. Вяскоўцы захлынаюцца сьлязьмі.

Шкада толькі, што карціна – куртаты імпэрскі кіч.

Графіці (Графити)

Расея, 2006, каляровы, 110 хв.

Рэжысэр: Ігар Апасян

Ролі выконваюць: Андрэй Новікаў, Віктар Перавалаў, Сяргей Патапаў, Ларыса Гузеева, Аляксандар Ільін

Жанр: Трагікамэдыя

Адзнака: 5,5 (з 10)

Усе фільмы

Цытаты ўзятыя з апавяданьня Васіля Быкава “Байкі жыцьця”.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць