Эканоміка22

Пасля 12 дзён росту рубель у абменніках ізноў падае

Курс у «Беларусбанку» падрос на 150 рублёў.

12 дзён, ад моманту правядзення першых напаўрынкавых дадатковых таргоў на біржы, рубель ціха рос. Агулам росту біржавога курса склаў 9%. У абменніках курс даляра знізіўся шчэ больш істотна.

Перад выхаднымі курс замёр на ўзроўні, які існаваў на чорным рынку перад дадатковай сесіяй: 7200–7800 рублёў за даляр.
Пасля быў наўздзіў высокі курс дадатковай сесіі, і яго тыднёвае апусканне пад фанфары.

Выглядае, што далейшае ўзмацненне рубля магчымае толькі ў выпадку калі Нацбанк распачне валютныя інтэрвенцыі на біржы, калі ён будзе рэгулярна прадаваць валюту для прадпрыемстваў і банкаў па курсе, ніжэйшым за цяперашні рынкавы.

У Мінску найлепшы курс куплі даляраў складаў па стане на 11.00 аўторка 7650 рублёў (у панядзелак было 7600, у пятніцу 7580 рублёў). Еўра «Франсабанк» купляе за 10300 рублёў (у панядзелак найлепшы курс быў 10 180).

Найніжэйшы курс продажу даляраў па стане на 11.00 аўторка складае 7700 рублёў. Такую каціроўку выставілі тры розныя банкі (у пятніцу-панядзелак было 7650). Што да буйных банкаў, яны ставяць курс 7700–7850 рублёў.

Еўра найтанней купляць за 10 450 рублёў у «Знешэканамбанку» (было 10350).

«Беларусбанк» сёння купляе даляры за 7500–7580 рублёў, еўра — за 10 050–10 200. Даляры прадаюцца за 7780–7800, еўры —
за 10 600.

Абмены валютай праз сайт-абменнік Prokopovic.ch амаль згарнуліся пасля пераходу банкаў на рынкавы курс.

Цікава, што апошнія тыдні расійскі рубель і злоты падаюць адносна даляра і еўра. Пагроза сусветнага эканамічнага крызісу б’е па менш надзейных валютах.

Тым часам на дадатковых таргах на біржы 27 верасня рубель да даляра зноў вырас на 0,9% — да 7760 рублёў. Біржавы курс еўра склаў 10500.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве15

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве15

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць