Культура44

«Калыханка» вяртаецца на Беларусь-1

На «Беларусь-2» дзіцячая перадача перыядычна выпадала з эфіру.

Наша Сора то шые, то пора, а ўсё ніткам гора, кажа старая беларуская прымаўка. Так і «рэфарматарамі» беларускага тэлебачання.

Змяніць змест не могуць, то вечна мяняюць форму. То каналы пераймяноўваюць, то стылістыку.
Так і з пераносам перадач. Пасля справядлівай крытыкі бацькоў нарэшце папулярную перадачу для самых маленькіх «Калыханка» вяртаюць назад на тэлеканал «Беларусь-1».

«Калыханка» — адна з найстарэйшых праграм айчыннага тэлебачання.
Упершыню яна выйшла ў эфір у студзені 1981 года, а ў 2011-м адзначыла 30-годдзе.
З сардэчнай песняй «Пакрысе на расе» выраслі пакаленні дзяцей.
Яе, дарэчы, таксама спрабавалі замяніць на твор Дарафеевай, але пасля таксама вярнулі назад.

У 2003 годзе праграму з Першага нацыянальнага канала перанеслі на менш значны «Лад» (цяпер «Беларусь-2»).
Гэта быў толькі адзін з крокаў па змяншэнні долі беларускай мовы на «галоўным канале». У выніку,
у сувязі з жывымі трансляцыямі спартыўных спаборніцтваў на тэлеканале ў вечаровы час дзіцячая перадача перыядычна… выпадала з эфіру
або мяняла час. Хоць дзеці павінны класціся спаць у адзін і той самы час.
Нарэшце новае кіраўніцтва вырашыла пайсці насустрач шматлікім тэлегледачам і прыняло рашэнне аб вяртанні праграмы на «Беларусь-1».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць