Грамадства33

«Беларусы, абаронім мастака»: у Смаргоні з’явіліся ўлёткі памяці Лапіцкага, у падтрымку Пушкіна

Гэты юнак мае поўнае права на ганаровае званне Героя Беларусі.
Ён быў родам з вёскі Касута Вілейскага раёна. Ягоны бацька там служыў праваслаўным сьвятаром.

У 1948-1950 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі за незалежнасць і з крытыкай сталінскіх злачынстваў. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшла савецкая дзяржбяспека. У 1950 годзе група была раскрытая. Допыты, катаванні — і прысуд.

Група ставіла сваёй задачай дабіцца незалежнасці Беларусі, што разглядалася савецкім рэжымам як асаблівае злачынства.
Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі ды Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем. Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

У Касуце захавалася хатка Лапіцкіх. Больш пра Расціслава Лапіцкага ў кнізе: Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. — Мінск: Тэхналогія, 2006.

1 верасня, на дзень нараджэння Лапіцкага, на сядзібах беларускіх суполак у РБ і за межамі адбыліся акцыі памяці.

У Смаргоні акцыя памяці Лапіцкага скончылася затрыманнямі мастакоў і жыхароў горада. Сярод затрыманых быў і мастак Алесь Пушкін. На 24 верасня быў прызначаны суд над ім.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў27

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць