Эканоміка66

Лукашэнкаўцы прапануюць Індыі купіць «Гродна Азот»

Такую прапанову агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на беларуска-індыйскім бізнэс-форуме ў Дэлі.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

У адкрыцці беларускай бізнэс-выставы ў сталіцы Індыі узяў удзел прэзідэнт гэтай краіне.

Гродзенскае прадпрыемства вырабляе азотныя ўгнаенні. Завод працуе цалкам на расійскім газе і з’яўляецца яго буйным спажыўцом. Раней меркавалася, што «Газпрам», які набыў «Белтрансгаз», можа набыць і гэты актыў.

У 2010 годзе праходзіла інфармацыя, што Мінск прапаноўваў Дэлі набыць акцыі «Беларуськалія», і ў Індыі разглядалі гэтую прапанову. Індыя разам з Кітаем — найбуйнейшы рынак беларускага калію.

Мясніковіч у Індыі таксама спакушаў інвестараў найніжэйшай у Еўропе стаўкай падатку на карпаратаўны прыбытак — 18%.
Ён прапаноўваў укладаць грошы ў нафтахімію, машынабудаванне, фармацэўтыку, Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне. Са свайго боку, беларусы хацелі б закласці ў Азіі супольныя вытворчасці па зборцы сваёй аўтатэхнікі.

Індыя — адна з краінаў блоку новых эканомік BRICS.
Яна дэманструе хуткія тэмпы росту, хоць у цэлым застаецца адносна беднай краінай, бяднейшай за Кітай. Гэта дэмакратычная краіна, другая па колькасці насельніцтва ў свеце (1,1 млрд жыхароў). Валодае атамнай зброяй.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць