Мова157157

«Мне абрыдла адчуваць дыскрымінацыю за беларускую мову»

Гэта эсэ — ня выклік грамадству, ня спроба прыцягнуць гнеў, гэта эсэ — проста споведзь, шчырая і праўдзівая пра тое, што значыць быць беларускамоўнай у Беларусі.

Рэакцыя пасажыраў

Перайшла я на беларускую мову некалькі гадоў таму, пасьля прыезду ў Менск.

Выгадаваўшыся ў расейскамоўнай сям’і, скончыўшы самую звычайную школу, якая не вылучалася нейкім надзвычайным стаўленьнем да беларускай мовы, я паступіла ў менскі ўніверсітэт, які таксама не адзначаўся сваёй любоўю да мовы.
Не магу ўзгадаць дакладна той момант, калі я закахалася ў беларускасьць, але памятаю, што прыйшло гэта пасьля прачытаньня адной паэмы беларускага паэта.

Памятаю пераломны момант, калі я ўжо, крыху пазнаёміўшыся з беларускамоўным асяродкам, ехала ў аўтобусе, а побач хлопец зь дзяўчынай пра нешта спрачаліся па-беларуску.
Памятаю, як мяне тады ахапіла неверагодная зайздрасьць да іх, як я з заміраньнем сэрца слухала іх мову і назірала за рэакцыяй пасажыраў. Ува мне зьявілася тады такое падлеткавае жаданьне вылучацца сярод астатніх, быць непадобнай, што, калі выйшла з аўтобуса, вырашыла назаўсёды перайсьці на беларускую. Празь некаторы час спраўдзіла сваю запаветную мару. Хадзіла ў крамы ды сьмела прамаўляла: «Скажыце, калі ласка, апошняга нумару гэтага часопіса няма?» — а мне ў адказ радаснае беларускае «Няма». І, памятаю, як задаволена, з пачуцьцём уласнай годнасьці ішла далей.
Памятаю, як чула такія жаданыя для мяне выгукі «деревенские приехали, даже говорить не научились», «Іш, апазіціянерка какая-та», а ў адказ толькі ўсьміхалася, і як любіла перакладаць беларускія словы прадавачкам ды афіцыянткам.

Простыя словы

Прайшло некалькі год беларускамоўнага жыцьця, запал згас, а ад былога падлеткавага жаданьня не засталося нічога, няма больш прагі быць непадобнай, зьнікла жаданьне выклікаць цікаўнасьць.

Цяпер я імкнуся меней размаўляць з тымі, хто патэнцыйна беларускую не разумее, і выкарыстоўваць самыя простыя і зразумелыя для іх словы.
Мне ўжо так абрыдла вылучацца і назіраць за рэакцыяй суразмоўцы, якую я магу зь лёгкасьцю прадказаць, толькі зірнуўшы на яго. Мне абрыдлі фразы

«вы, наверное, будущий учитель белорусской литературы»,

«гэта ж бэнээфаўка нейкая»,

«вы мабуць зь дзярэўні прыехалі на сесію».

Мне да сьлёз робіцца крыўдна, калі мяне просяць перакласьці беларускае слова, і мяне цягне на ваніты, калі я бачу зьдзіўленьне на тварах суразмоўцаў. А калі я чую ад самых блізкіх мне людзей «фу, какой некрасивый язык, ну что это за слово», ува мне змагаюцца жаданьне трэснуць па іх галаве чым-небудзь і жаданьне замаўчаць назаўжды, больш ніколі зь імі не весьці гутарку. Калі нельга гаварыць па-беларуску, то нельга гаварыць наагул.

Але хандра праходзіць, і я зноўку і зноўку пачынаю чытаць лекцыю пра беларускую мову, доўгую, непатрэбную лекцыю, асуджаную з самага пачатку на неразуменьне. Цікаўныя пытаньні кшталту

«Ой! А давно говоришь по-белорусски? А как родители? Друзья?»

выклікаюць у мяне адначасова і лютае раздражненьне і няўцямную няёмкасьць, ад якой тэрмінова карціць пазбавіцца.

Раней мне падавалася, што трэба сьмела несьці мову ў масы, а не замыкацца ў вузкім коле беларускамоўных людзей, што трэба распаўсюджваць мову, папулярызаваць яе.

Адзіная дыскрымінацыя, якую я калі-небудзь у жыцьці адчувала

Але зараз я разумею, што гэта задача толькі моцных духам людзей, што мне абрыдла быць беларускамоўнай, калі ўсе навокал размаўляюць па-расейску. Гэта самая вялікая дыскрымінацыя, якую я адчувала ў жыцьці, ды ўвогуле гэта адзіная дыскрымінацыя, якую я калі-небудзь у жыцьці адчувала.

Людзі памылкова часьцяком зьвяртаюць увагу не на тое, ШТО сказана, а на тое, на якой мове гэта было сказана і зыходзячы з апошняга робяць свае дзівосныя высновы.
А мне так хочацца, каб не зьвярталі ўвагу на вонкавую афарбоўку, а слухалі, пра што я кажу ці, прынамсі, разумелі, што кажу.

Кіроўцы маршрутак — гэта напэўна самы трапны прыклад, які зразумеюць усе беларускамоўныя. Калі менскіх кіроўцаў сталічныя беларусы ўжо пасьпелі адукаваць, то кіроўцам маршрутак у маленькіх гарадох яшчэ адукоўвацца і адукоўвацца. Ніколі яшчэ ў правінцыйным горадзе не спыняўся кіроўца маршруткі на патрэбным мне месцы, але я кожны раз ізноў з дальняга кутка маршруткі крычу:

«На наступным прыпынку, калі ласка!»

Ізноў ён не спыняецца, ізноў я паўтараю, і тут звычайна ўжо які-небудзь малады спадарожнік уцягваецца і тлумачыць кіроўцу, чаму я раскрычалася, і чаго я ўрэшце прашу.

А крыкнуць па-расейску я ўжо проста не магу, нават не тое, што не хачу, я ўжо проста не магу, бо падсела. Пачаўшы размаўляць на беларускай аднойчы, немагчыма потым адмовіцца ад яе. Не таму што ты ня хочаш, а таму што беларуская мова — гэта наркотык, яна ўжо цябе ніколі ня выпусьціць.

Калі я стаяла тады ў аўтобусе і слухала хлопца зь дзяўчынай, мне здавалася, што беларуская мова — гэта мова пісьменьнікаў, паэтаў, музыкаў, журналістаў, што яны, ствараючы свае беларускамоўныя шэдэўры, не расстаюцца з мовай ні ўдзень ні ўначы...

Цяпер мне агідна чытаць радыкальна-нацыяналістычныя допісы пра мову тых людзей, якія, я дакладна ведаю, ні ў цырульні, ні ў кавярні і слова беларускага ніколі не вымаўлялі.

Пакуль беларускамоўныя людзі ўсяго толькі маленькія беленькія кропелькі на змрочнай чорнай тканіне, якія адчайна і безнадзейна спрабуюць перафарбаваць яе ў белы.

А мне абрыдла быць белай кропелькай на чорным, я хачу быць белай кропелькай на белым. Даслаўшы неяк дзелавыя паперы, якія былі цалкам аформленыя на беларускай мове, і атрымаўшы наступны адказ

«Как по мне, документы на белорусском языке не являются признаком хорошего тона. Жду русскоязычную версию».

У мяне на вачох паказаліся сьлёзы. Бо абразілі не маю мову, а мяне, таму што гэта — мая мова. Каб не зьвяртаць увагу на моўную дыскрымінацыю ў нашай краіне, трэба быць жалезным чалавекам.

Каментары157

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць