Грамадства2929

Ноччу ў Мінску невядомыя разбілі аўтамабіль Марыі Васілевіч

Ноччу ў Мінску невядомыя разбілі аўтамабіль «Міс Беларусь» і дэпутата Марыі Васілевіч. Пра гэта Tut.by паведамілі чытачы.

Інцыдэнт адбыўся ў двары дома № 5 па вуліцы Уручскай. Чытачы распавядаюць, што каля 03.30 прачнуліся праз моцны грукат на вуліцы. Высветлілася, што нехта выбіў шкло ў белым Geely Atlas, які належыць Марыі Васілевіч. Таксама відавочцы паведамляюць пра тры скразныя дзіркі ў левых дзвярах.

Tut.by

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Раней Марыя Васілевіч выказвалася з нагоды пратэстаў у Беларусі.

Свой зварот яна размясціла ў Instagram, дзе папрасіла спыніць гвалт і агрэсію, спыніць жорсткасць у адносінах да тых, хто не можа сябе абараніць.

Таксама яна наведвала ў бальніцы збітых падчас акцый пратэстаў і выбачылася перад людзьмі.

Нагадаем, напярэдадні ў «Новай Баравой» вандалы сапсавалі аўтамабіль вядомага вядучага Яўгена Перліна, які нядаўна звольніўся з дзяржтэлебачання. На капоце намалявалі бел-чырвона-белы сцяг, прабілі кола.

«Выбачалася перад людзьмі»: дэпутатка Марыя Васілевіч наведала збітых падчас акцый пратэсту

Каментары29

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы8

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным1

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе1

Кітай упершыню ўводзіць грашовыя выплаты на дзяцей — 500 даляраў у год за кожнае дзіця да трох гадоў2

У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус1

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот2

Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі22

Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова1

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча1

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы8

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць