Культура

Беларуска стала фіналісткай конкурсу оперных спевакоў у Італіі

Беларуска Альбіна Тонкіх выйшла ў фінал 11-га конкурсу оперных спевакоў Concorso Lirico Internazionale di Portofino, які адбыўся ў Італіі 21—27 ліпеня, піша сайт «Беларусь і свет».

Альбіна Тонкіх падчас фіналу. Скрыншот відэа Youtube

У спаборніцтвах удзельнічалі 92 выканаўцы з 50 краін, адабраныя з 200 кандыдатаў. Пасля першага тура і паўфіналу ў фінал прайшлі толькі 10 чалавек.

Тут наша суайчынніца, уладальніца сапрана, выканала два творы.

Першы — арыю Франчэскі «О, не плач, мой Паола» з оперы Рахманінава «Франчэска да Рыміні», другі — арыю Віялеты E Strano! Sempre Libera Degg’io з оперы Вэрдзі «Травіята».

Першую прэмію ў выніку заваявала казашка Айгерыма Алтынбек, другую — паўднёвакарэец Джунхёк Фелікс Парк, трэцюю — расіянка Лізавета Шувалава, чацвёртую — італьянка Лючыя Тумінелі.

Усе фіналісты, facebook.com 

Конкурс CLIP, які праходзіць у курортным прыморскім гарадку Партафіна з 2015 года, прызваны падтрымліваць маладых оперных вакалістаў ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў.

Яго журы ўзначальвае француз Дамінік Меер, які ў 2010—2020 гадах быў дырэктарам Венскай оперы, а ў 2020—2025 гадах — тэатра оперы і балета «Ла Скала».

Альбіна Тонкіх нарадзілася ў Мінску, скончыла каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка і БДАМ.

У 2017 годзе атрымала I прэмію конкурсу юных вакалістаў Kaunas Sonorum у Каўнасе, а ў 2023 годзе — III прэмію конкурсу імя Чайкоўскага ў Санкт-Пецярбургу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць