Эканоміка2121

Снапкоў: Беларусі пагражае рэзкі рост замежнага доўгу і дэвальвацыя

Мінэканомікі прагназуе рэзкі рост замежнай запазычанасці Беларусі ў 2013 годзе. Яна можа вырасці на 5 мільярдаў даляраў да $41,6 млрд.

Такія лічбы былі агучаныя ў дакладзе міністра эканомікі РБ Мікалая Снапкова на пасяджэнні Саўміна 13 лютага.

«Разлікі паказваюць, што ва ўмовах „класічнага“ выкарыстання дзяржаўнай падтрымкі дзеянні прадпрыемстваў накіроўваюцца не на развіццё, а на асваенне сродкаў. Ужо сёння на правядзенне мадэрнізацыі дадаткова заяўлена 3,5 млрд. даляраў ЗША інвестыцый…», — гаворыцца ў тэксце даклада.

«У выніку знешняя дзяржаўная пазыка можа вырасці да 17 млрд даляраў ЗША (з 12 млрд). Такім чынам, суадносіны замежнай дзяржаўнай запазычанасці да ВУП складуць 22,7% і наблізяцца да парогавага значэння бяспекі 25%», — адзначаецца ў дакуменце.

«Адпаведна, узрастае і паказчык валавой замежнай запазычанасці. У сувязі з гэтым, нават у выпадку спрыяльнай дынамікі эканамічнага развіцця ў краінах, якія нашы асноўныя гандлёвыя партнёры,

валавая замежная запазычанасць па выніках 2013 года можа скласці парадку 41,6 млрд даляраў ЗША (замест 34,8 млрд на 1 студзеня 2013 года) і перавысіць парогавае значэнне бяспекі (55,3% ВУП пры парогавым значэнні 55%)», — папярэджвае Мінэканомікі РБ.

Ведамства таксама прадказвае, што ў 2013 годзе мадэрнізацыя стане прычынай інвестыцыйнага імпарту на суму не меней за 1,6 млрд даляраў.

«Узніклы разрыў фінансавання плацежнага балансу можа быць кампенсаваны альбо за кошт зніжэння золатавалютных рэзерваў, альбо за кошт дэвальвацыі нацыянальнай валюты», — папярэджвае Мінэканомікі.

«Фінансаванне за кошт дэвальвацыі нацыянальнай валюты, як нам вядома, вядзе да паскарэння інфляцыі, спекулятыўнага попыту на валюту, росту адсоткавых ставак росту долі праблемных актываў», — канстатаваў міністр у сваім дакладзе.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў27

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць