Афіша

«Доні Дарка»

Старшаклясьнік ходзіць у сьненьнях, размаўляе зь невядомым у масцы страхалюднага труса і падпальвае чужыя дамы… Адзін з сама дзіўных фільмаў дзесяцігодзьдзя.

БТ, 21.40

poster

Доні Дарка (Donnie Darko)
ЗША, 2001, каляровы, 113 хв (рэжысэрская вэрсія 133 хв.)
Рэжысэр: Рычард Келі
Ролі выконваюць: Джэйк Джыленгал, Джына Мэлоўн, Патрык Сўэйзі, Дру Бэрымар, Кэтрын Рос, Голмз Озбарн, Мэгі Джыленгал, Мэры МакДонэл, Джэймз Дзюваль, Бэт Грант, Ной Ўайл
Жанр: Падлеткавы трызьненьнік, арт-гаўзны містычны трымценьнік, фантастыка
Прызы: Прыз фэсту фантастычных фільмаў у Жэрарме, Адмысловы прыз амэрыканскай Акадэміі фантастыкі, прыз глядацкіх сымпатый кінафэсту фантастычных фільмаў у Швэцыі, намінацыя на галоўны прыз кінафэсту ў Сандэнсе – усяго 11 узнагародаў і 9 намінацый
Адзнака: 8 (з 10)

Старшаклясьнік Доні Дарка ходзіць у сьненьнях і прачынаецца на суседзкіх палетках. Падчас чарговага начнога шпацыру невядомы ў масцы страхалюднага труса прадказвае Доні Канец сьвету праз 28 дзён. Хлопец вяртаецца дадому – але ягоны ложак прабіты турбінаю самалёта, які так і не знаходзяць. Псыхіятарка вымагае ад героя прызнаньняў, але ці ня ёсьць хлапечыя трызьненьні пазнакай вандровак у часе?

Поўнамэтражны дэбют Рычарда Келі – адзін з сама дзіўных фільмаў дзесяцігодзьдзя. Студыйныя маркетолягі так і не прыдумалі, у якім жанры прасоўваць стужку – падлеткавай драмы, фантастыкі, хорару, авангарду ці палітычнай сатыры. Карціна Келі – хлапечы варыянт “Алісы ў краіне цудаў”. Гісторыя сталеньня з уцёкамі ў палахлівыя галюцынацыі – дзе кашмарныя маскі, падпал чужых дамоў… і нечаканыя цытаты.

Пачатак карціны спрачаецца з “Апошнім спакушэньнем Хрыста”, вечарына падлеткаў нагадвае атмасфэру з “Лаліты” Стэньлі Кубрыка, а трус-разбуральнік зьяўляецца абавязковым героем рамана Рычарда Адамса “Пагоркі Ўотэршып”. Кадры “Злобных мерцьвякоў”, што глядзяць героі – стаюцца фантастычным парталам, а апавяданьне Грэма Грына “Разбуральнікі” – кіраўніцтвам да дзеяньня.

Пры гэтым карціна надзвычай цэласная – чаму зарукаю й музыка Майкла Эндруса, і бліскучыя акторскія працы. Прапаведнік і тайны вычварэнец (Патрык Сўэйзі), гратэскная настаўніца-дура (Бэт Грант), маці героя (Мэры МакДонэл), сяброўка Доні (Джына Мэлоўн) – і, безумоўна, сам герой-самнамбул, які мусіць абраць паміж сваім жыцьцём ці жыцьцём іншых (Джэйк Джыленгал).

Сэансы "сур’ёзнага" псыхааналізу мантажуюцца з ідыёцкімі відэакурсамі, падлеткавы гвалт – з кічавым танцам, галюцынацыі – з гістэрычнымі бацькоўскімі сходамі.

Падлеткавая шызафрэнія, спантанныя машыны часу, распазнаваньне провіду, пераадоленьне наканаваньня, ахвярнасьць, дэманічныя інсьпірацыі… Келі грае зь лічбай “8”, іранізуе з адукацыі й лекаваньня – і сьплятае магічны твор, дзе магчымы разнастайныя тлумачэньні.

На міжнародным кінапартале imdb.com “Доні Дарка” ўваходзіць у сьпіс 250 найпапулярнейшых фільмаў.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць