Мільярдэр Ілан Маск зноў стане афіцыйным дарадцам адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён будзе адным з кіраўнікоў Project Meridian — праекта Пентагона, прысвечанага вывучэнню таго, як могуць выглядаць войны будучыні, піша Euronews.

Пра гэта кіраўнік Пентагона Піт Хегсет заявіў 30 верасня на вайсковай базе Куанціка. З ягоных слоў, Project Meridian стане ініцыятывай, у якой будуць працаваць найбольш моцныя амерыканскія спецыялісты, каб даследаваць будучыню вядзення войнаў. У праект плануюць прыцягнуць прадстаўнікоў прыватнага сектара, а таксама экспертаў з інавацыйнай, акадэмічнай і палітычнай сфер.
Маск будзе адным з трох сустаршыняў праекта. Разам з ім яго ўзначаляць 34‑гадовы Палмер Лакі, сузаснавальнік абароннай тэхналагічнай кампаніі Anduril Industries, і 83‑гадовы Ньют Гінгрыч, былы спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
Хегсет заявіў, што праект павінен вызначыць напрамкі, у якіх ЗША неабходна атрымаць перавагу, і тэхналогіі, якімі краіна павінна авалодаць. Вынікі працы плануецца прадставіць цягам 120 дзён.
Раней Маск ужо працаваў у адміністрацыі Дональда Трампа. У 2024 годзе ён падтрымаў Трампа падчас прэзідэнцкай кампаніі, а пасля яго вяртання ў Белы дом узначаліў Дэпартамент павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання DOGE. Пад яго кіраўніцтвам у федэральных ведамствах ЗША прайшлі маштабныя скарачэнні. У маі 2025 года Маск пакінуў гэтую пасаду.
Кампаніі Маска ўжо маюць шчыльныя сувязі з Пентагонам. SpaceX з'яўляецца адным з ключавых падрадчыкаў амерыканскага абароннага ведамства і стварае спадарожнікавыя сеткі для планаванага адміністрацыяй Трампа супрацьракетнага шчыта Golden Dome («Залаты купал»). Кампанія Маска ў сферы штучнага інтэлекту xAI сёлета таксама ўклала пагадненне, якое дазваляе амерыканскім вайскоўцам выкарыстоўваць чат-бот Grok у закрытых інфармацыйных сістэмах.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2024 года адносіны Маска і Трампа істотна пагоршыліся праз супярэчнасці вакол законапраекта аб дзяржаўных выдатках. Аднак пазней яны памірыліся, і Маск зноў стаў часта з'яўляцца ў Белым доме, хоць ужо не настолькі рэгулярна, як у першыя месяцы новай адміністрацыі.
29 верасня Маск сядзеў побач з Трампам на працоўным абедзе з кіраўнікамі кампаній у сферы штучнага інтэлекту. Там ён разам з іншымі прадстаўнікамі індустрыі падпісаў добраахвотнае пагадненне аб бяспецы ШІ, якое Трамп назваў «маральна абавязковым».
На мінулым тыдні Маск таксама прысутнічаў на дзяржаўнай вячэры Трампа ў гонар старшыні КНР Сі Дзіньпіна. У маі ён лётаў у Пекін на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One у складзе бізнэс-дэлегацыі, якая суправаджала Трампа падчас дзяржаўнага візіту ў Кітай.
Адначасова Маск аднавіў значныя фінансавыя ахвяраванні ў падтрымку рэспубліканцаў. Паводле зводных звестак Федэральнай выбарчай камісіі ЗША, падчас выбараў 2024 года ён выдаткаваў больш за 250 мільёнаў даляраў на падтрымку Трампа і іншых рэспубліканцаў, а да лістападаўскіх прамежкавых выбараў ужо пералічыў не менш за 90 мільёнаў даляраў.
Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі
Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту
«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?
«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска
Каментары
Это механизм т.н. межведомственной рабочей группы (в терминах постсоветского пространства), куда руководителей частных компаний привлекают для получения экспертной поддержки в тех областях, где знаний госслужащих недостаточно.
В целом привлечение Маска как владельца SpaceX к вопросу определения стратегии вкденич войн будущего вполне оправдано, его Starlink уже доказал свою исключительную важность для военных действий