Гомельская кампанія прапануе 10% зніжку за зварот па-беларуску. «І звяртаюцца!»
Учора ў Гомелі стала на адзін беларускамоўны білборд болей. І гэта не сацыяльная рэклама — білборд з надпісам «Пры звароце на беларускай мове — зніжка 10%» належыць прыватнай кампаніі «Славія».
«Славія» — буйное прадпрыемства ў Гомельскай вобласці. Мы займаемся будоўляй, продажам ювелірных упрыгожванняў, але дадзены білборд адносіцца да яшчэ адной галіны бызнэсу — вырабніцтву корпуснай мэблі», — паведаміў «НН» мэнэджар «Славіі» Віктар Савіч.
«Учора мы павесілі адзін пілотны білборд. І людзі ўжо звярталіся да нас па-беларуску. Калі праект будзе паспяховым, мы, мабыць пашырым кампанію і на ювелірныя салоны».
Ідэя даваць зніжкі за зварот па-беларуску належыць жыхару Гомеля Пятру Філону.
«Мы з маім сябрам Віктарам абмяркоўвалі гэтую ідэю. Я таксама займаюся прыватным бізнэсам — прадаю сістэмы для ачысткі вады. Аднак маё прадпрыемства невялікае, і гэтая ідэя не пасавала мне. Таму я аддаў яе Віктару для рэалізацыі ў кампаніі «Славія», — расказаў Філон.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары