Эканоміка2020

«Уралкалій» выходзіць з «Бел. калійнай кампаніі», абвяшчае цэнавую вайну

Расійскі вытворца калійных угнаенняў «Уралкалій» чакае зніжэння цэнаў на хлорысты калій з цяперашняй спотавай у раёне $400 за тону да ніжэй за $300, можа нават да $200.
Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнэр. Так ён пракаментаваў рашэнне рады дырэктараў «Уралкалія» аб скасаванні экспартных продажаў праз «Беларускую калійную кампанію» (БКК). З ягоных словаў вынікае, што ў найбліжэйшы перыяд вытворцы калію будуць павялічваць аб’ёмы вытворчасці і змагацца за перадзел рынкаў.

Калій — другая па значнасці крыніца экспартных даходаў для Беларусі пасля рээкспарту расійскай нафты і нафтапрадуктаў, вырабленых з яе. Таму рашэнне «Уралкалія» пра дэмпінг на рынку можа прывесці да моцных катаклізмаў у фінансавай сістэме Беларусі.

Падзенне даходаў ад экспарту калію можа выклікаць рост дэфіцыту плацежнага балансу і дэвальвацыю рубля ў перспектыве наступнага года.

Рада дырэктараў «Уралкалія» абвінаваціла Аляксандра Лукашэнку ў парушэнні фундаментальных прынцыпаў супрацоўніцтва.

Кампанія адзначае, што «супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў рамках БКК зайшло ў тупік». «Уралкалій» заўсёды настойваў на тым, што экспартныя продажы абодвух вытворцаў павінны ажыццяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку. Гэты

фундаментальны прынцып супрацоўніцтва быў парушаны з падпісаннем указа прэзідэнта Беларусі ад 22 сьнежня 2012 г. №566 аб адмене выключнага права «Беларускай калійнай кампаніі» на экспартныя пастаўкі беларускага калію, услед за якім рушылі ўслед фактычныя адгрузкі «Беларуськалія» за рамкамі БКК», — так тлумачыць сітуацыю «Уралкалій».

«Мы неаднаразова звярталі ўвагу нашых беларускіх партнёраў на непрымальнасць падобных дзеянняў, у выніку якіх былі разбураны асновы нашага шматгадовага плённага супрацоўніцтва. У гэтай сітуацыі мы вымушаныя перанакіраваць нашы экспартныя патокі на ўласнага трэйдара», — гаворыцца ў паведамленні. «Уралкалій» вырашыў спыніць экспартныя продажы праз БКК, вызначыў адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі кампанію «Уралкалій-Трэйдынг».

«Разам з тым, мы хацелі б выказаць падзяку нашым беларускім партнёрам за ўзаемадзеянне ў рамках БКК. Мы застаёмся адкрытымі да яго магчымага аднаўлення на ўзаемавыгаднай аснове ў будучыні», — сказаў Баўмгертнэр.

Раней БКК была эксклюзіўным экспарцёрам калійных угнаенняў вытворчасці і «Беларуськалія» і «Уралкалія». Кампанія была заснаваная на парытэтных умовах РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій» у снежні 2005 года, на хвалі тагачаснай вялікай беларуска-расійскай нафтагазакалійнай антанты.
Пагадненні тых часоў мелі часткова палітычную мэту: забяспечыць Мінск ускоснымі субсідыямі, каб на Беларусі спынілася хваля каляровых рэвалюцый.

На сёння акцыянерамі БКК з’яўляюцца беларускія дзяржаўныя ААТ «Беларуськалій» (45%), Беларуская чыгунка (5%) і расійскае прыватнае ААТ «Уралкалій» (50%), якое кантралюе мільярдэр Сулейман Керымаў.

На долю БКК прыпадала 43% сусветнага экспарту хлоркалію.

У мінулым уласнікі «Уралкалія» не раз выказвалі жаданне прыватызаваць «Беларуськалій», аднак цану, вызначаную беларускім бокам, лічыць завысокай.
Лукашэнка прызнаваў, што яму прапаноўвалі хабар памерам мільярды даляраў за продаж беларускай здабычы калію па заніжанай цане. Аднак за такую карупцыйную прапанову нікога не арыштавалі.

Рашэнню Рады дырэктараў «Уралкалія» папярэднічала сустрэча яго кіраўніцтва ў беларускай прэзідэнтуры.
Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала аптымістычную справаздачу з сустрэчы.
Пасля таго спаткання Аляксандр Лукашэнка даў згоду на адстаўку кіраўніка БКК Валерыя Іванова (той перасеў на высокую пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта) і прызначыў новай кіраўніцай Алену Кудравец. Іваноў быў земляком Лукашэнкі і набліжаным да яго чалавекам. Кудравец — гадаванец калійнай сферы, з Салігорска.
Аднак гэты крок, як відаць, ужо не задаволіў «Уралкалій», які мае свае планы адносна будучыні.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны7

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну22

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас34

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны7

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць