Мова99

«Мова ці кава»: «Гэта ж моўная рэвалюцыя!»

Учора стартавалі абноўленыя курсы «Мова ці кава».

Курсы падзяліліся на дзве плыні. Адна засталася на старым месцы ў галерэі «Ў» і маюць зараз назву «Мова нанова». Другія ж, пад кіраўніцтвам Кацярыны Кібальчыч, аднавілі сваю дзейнасць у творчай прасторы «Цэх».

Вядучых было некалькі: літаратарка Валярына Кустава, вядучыя «Белсата» Франак Вячорка ды Алесь Залеўскі, літаратар і музыка Уладзь Лянкевіч ды рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк, які сваёй харызмай і энергіяй запальваў усіх.

«Цэх» значна большы за галерэю «Ў», аднак месца ўсім, хто прыйшоў на першы занятак, не хапіла. Сабралася больш за сотню людзей.

Першы занятак быў прысвечаны тэме «Грамадскае харчаванне». Пачалося з самога тэрміна: усім прапанавалі да наступных заняткаў падумаць над стварэннем новага слова, якое б стала на замену недарэчнай кальцы з расейскай, «абшчэпіту». Чаго толькі не прапаноўвалі — гуртахарч, грамадахарч.

Пасля знаёмства са слоўнікам па тэме Дранько-Майсюк прапанаваў слухачам разыграць невялічкія сцэнкі з дыялогамі. Сцэнкі былі падрыхтаваныя розных жанраў: жахі, меладрама, нават грэцкая трагедыя пра грамадскае харчаванне. Вось тут разышліся людзі не на жарт, ледзь укладаліся ў час.

Але самы смак чакаўся напрыканцы. Была запланаваная дыскусія пра месца беларускай мовы ў месцах грамадскага харчавання: тут і неабходнасць ведання мовы афіцыянтамі, і стасаванне з кліентамі, і шмат чаго іншага. Планаваліся госці — уласнікі вядомых у Мінску кавярняў ды рэстарацый, але не ўсе з іх прыйшлі. Цікавы ўнёсак у гаворку зрабілі беларускамоўны афіцыянт з бара «Маласкіна» ды спявачка Паліна Рэспубліка — як эксперт па кавярнях…

Адзін з наведнікаў, нацягваючы куртку, на развітанне сказаў: «Гэта ж моўная рэвалюцыя!»

 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»81

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»81

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць