Мова2828

Лабадзенка: Канкурэнтаў у «Мовы нанова» няма і быць не можа + фоты

У галерэі «Ў» з аншлагам стартавалі новыя моўныя курсы.

Арганізатары курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская не чакалі такога аншлагу і раздрукавалі ўсяго 150 папер з моўнымі заданнямі. Між тым, па самых сціплых падліках, у галерэі «Ў» сабралася больш за 300 чалавек.

Таму слухаць заняткі было не надта камфортна: у зале было задушна, больш за палову прысутных слухалі вядучых стоячы.

Напачатку Лабадзенка і Літвіноўская ў жартоўным дыялогу выказалі сваю версію канфлікту паміж дзвюма моўнымі курсамі: «Мова нанова» і «Мова ці кава».

Па версіі Лабадзенкі, Кацярына Кібальчыч сказала, што перадае вядучым курсы «Мова ці кава» з адзінай умовай: змяніць назву. Глеб і Алеся выбралі дату і час правядзення. А праз некалькі дзён даведаліся, што Кібальчыч прызначыла свае курсы ў гэтым жа месцы (галерэя «Ў») і ў гэты час (13 студзеня а 19-й). Лабадзенка звярнуўся да кіраўніцтва галерэі, якое зрабіла выбар на карысць курсаў «Мова нанова», якія забраніравалі месца першымі.

«За тое, што адбываецца паралельна з намі, мы ніякай адказнасці не нясём», – дадаў Лабадзенка.

Партнёрамі новага праекта сталі грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» і канал «Белсат». Свае віншаванні праз відэа перадаў Рыгор Барадулін.

Адной з «разынак» першага занятку стала прэзентацыя сайта «Мовы нанова».

Іх цэнтральная частка – выкладзеныя матэрыялы для заняткаў. Арганізатары зрабілі даступнымі матэрыялы 20 урокаў (у тым ліку «Вандроўкі», «Беларускія стравы», «Святы», «Архітэктура», «Музыка», «Спорт», «Адпачынак», «Часткі цела», «Лецішча», «Чытанне», «Лацінка», «Надвор’е», «Адзенне», «Посуд», «Каляндар»). Таксама на сайце выкладзены беларускія народныя імёны, цікавосткі, сканаваны ўрывак з трэцяга статута ВКЛ. Ёсць раздзелы відэа, граматыка лексіка, культура мовы.

Вядучыя працавалі ў дуэце і на кантрасце.

Алеся Літвіноўская ўвасабляла акадэмічны стыль. Напрыклад, яна папулярна патлумачыла ўдзельнікам, як утвараецца форма загаднага ладу і элегантна звязала яе з назвай аднаго з партнёраў – кампаніі «Будзьма». Лабадзенка працаваў у звыклым фармаце шоўмэна, які дазваляў сабе народныя жарты «раней яйкі былі лепшыя» або «мерыліся караваямі».

Падчас сустрэчы адбылася гутарка з двума гасцямі. Беларускамоўны пекар з Верхнядзвінска Кастусь Ларкоў, які, дарэчы, учора перадаў у «Нашу Ніву» выпечаны ім каравай, зрабіў падобны падарунак і наведвальнікам курсаў.

Каравай пусцілі па аўдыторыі, таму пакаштаваць яго змог кожны.

А пасля была арганізана гутарка праз скайп са Стэфанам Эрыксанам, былым паслом Швецыі ў Беларусі.

Эрыксан у чарговы раз прадэманстраваў прысутным сваю цудоўную беларускую мову. А Алеся Літвіноўская ўзгадала, як вучыла мове спадара Стэфана і Джорджа Крола, колішняга пасла ЗША ў Беларусі. На адным з прыёмаў тыя сустрэліся і пачалі размаўляць паміж сабой па-беларуску. Прычым, перыядычна запытваючы ў Літвіноўскай, ці не робяць яны памылак.

Спецыяльна да адкрыцця курсаў «Мова нанова» Рыгор Барадулін напісаў верш.

НАНОВА!

Немінуча,
Гаюча
Нанова
Раскрываецца шчырае слова.
Мова маці —
Крыніца сьвятая —
Да вытокаў
Намеры вяртае.
Як высокія мроі,
Аблокі
Думкі неба
Ратуюць ад спёкі.
Мы на гэтым сьвеце
Павінны
Гадаваць мову
Роднай Айчыны.

13 студзеня 2014

Першы занятак курсаў «Мова нанова» можна прызнаць удалым. Але дзе змяшчаць такую гурму ахвотных? Вось гэта сапраўдная праблема.

Другі па ліку адбудзецца ў наступны панядзелак а 19-й у галерэі «Ў».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах11

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Усе навіны →
Усе навіны

Туркменскага студэнта, які парушыў правілы дарожнага руху, паказальна выслалі з Беларусі, запалохваючы астатніх2

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам5

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»13

Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе4

У Мінску пабудуюць новы корпус для гарадскога анкалагічнага цэнтра. Цяпер на тым месцы — закінутая бальніца

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы18

У Швецыі анлайн-сэкс прыраўнялі да прастытуцыі: карыстальнікам OnlyFans пагражае турма14

Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак4

У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах11

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць