Спорт3636

Лукашэнка, Коля, Чыж і Шакуцін віншуюць і падкідаюць Домрачаву ФОТЫ, ВІДЭА

Перамогі, як у беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, лепш за ўсякую дыпламатыю спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны.

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, як піша афіцыйнае агенцтва БелТА, «у час піцця чаю ў коле беларускіх заўзятараў з уладальніцай залатога алімпійскага медаля ў гонцы пераследу».

«У доме кіраўніка дзяржавы сабраліся балельшчыкі, члены беларускай каманды, куды неўзабаве прыбыла і галоўная віноўніца ўрачыстасці».

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай падарыў спартсменцы букет кветак. А пасля Дар'ю падхапілі на рукі і доўга качалі, падкідаючы ў паветры.

Святкаванне і віншаванні «прадоўжыліся позна ноччу за сумесным піццём чаю», піша БелТА. А на кадрах з рэпартажу тэлеканала СТВ відны і бакалы віна.

Хто фігуруе на афіцыйных фотах з Сочы, акрамя прэзідэнцкай сям'і? Тут мультымільянеры Чыж і Шакуцін, праваслаўны айцец Фёдар Поўны, хакейны трэнер і ўдзельнік «каманды прэзідэнта» Міхаіл Захараў, памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч, а таксама шэраг трэнераў, спартовак і іншых асобаў.

Сама Домрачава сказала, што для перамогі ў гэты дзень «сышліся ўсе зоркі». Яна расказала, што перад пачаткам Алімпіяды спецыяльна вырашыла паберагчы сябе, а таму адмовілася несці на цырымоніі адкрыцця Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

«Значыць, панясеш на закрыцці!» — заўважыў Лукашэнка.

«Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расія, немцы, французы! Беларусь, Домрачава! Дзякуй! За перамогу!» — такі тост сказаў Лукашэнка.

«Усе захапляюцца францужанкамі, грачанкамі. Але я заўсёды казаў: беларуская жанчына — самая прыгожая, самая адданая, самая шчырая, самая працавітая! Вось Дашка сёння гэта пацвердзіла», — сказаў уласнік «Амкадора» і старшыня тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін.

«Наша краіна невялікая. Твой залаты медаль каштуе 10 іншых медалёў!» — сказаў протаіерэй Фёдар Поўны.

«Вядома, гучалі і тосты, і пажаданні будучых перамог», — піша БелТА.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім6

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла лазню разам з лецішчам і 7 гадоў у яе не заходзіла. А там яе чакаў сюрпрыз7

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста8

Палац культуры і навукі ў Варшаве 9 жніўня падсвецяць бел-чырвона-белымі колерамі6

Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі

«У дзень на ежу трацім 30—40 BYN». Як жыве ў Беларусі сям'я з даходам 3 000 BYN3

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў5

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім6

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць