Жанчына набыла лазню разам з лецішчам і 7 гадоў у яе не заходзіла. А там яе чакаў сюрпрыз
У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнулася 45‑гадовая мінчанка з заявай аб добраахвотнай здачы зброі. Пры гэтым яна доўга нават не здагадвалася, што з'яўляецца яе ўладальніцай.

Скрыншот з відэа
Каля сямі гадоў таму жанчына набыла дачны ўчастак у Мінскай вобласці, на тэрыторыі якога знаходзілася лазня. Увесь гэты час сям’я не карысталася гэтай пабудовай, і толькі нядаўна вырашыла навесці там парадак. Падчас прыбірання гарышча гаспадыня нечакана знайшла там паляўнічую гладкаствольную стрэльбу.
Праверка паказала, што зброя была выраблена яшчэ ў 1950‑я гады. Паводле папярэдніх звестак, яна магла праляжаць на гарышчы больш за 20 гадоў.
Пасля знаходкі жанчына адразу перадала стрэльбу ў міліцыю. Зброя канфіскаваная, па гэтым факце праводзіцца праверка.
У заслаўскага пенсіянера знайшлі дома перароблены карабін
У Мінску міліцыя са зброяй затрымлівала трох рэцыдывістаў-гастралёраў
У кобрынскага пенсіянера знайшлі самаробны рэвальвер з боепрыпасамі
Пры рэстаўрацыі палацу Сапегаў у Ружанах знайшлі наган
У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын
Каментары