Грамадства2424

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Днямі паведамлялася, што на праспекце Незалежнасці на месцах дрэў, якія былі зрэзаныя, рабочыя пачалі ўкладваць тратуарную плітку. У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, што цяпер тут будуць высаджваць дрэвы не непасрэдна ў зямлю, а ў спецыяльныя вазоны. Цяпер у Threads з'явіліся сведчанні, як гэта будзе выглядаць на практыцы. Прычым блогеры, здаецца, атрымалі заданне ад уладаў захапіцца новымі прысадамі.

Фота: threads.com/@elena__levoniuk

«У цэнтры Мінска ставяць велізарную колькасць вазонаў з ліпамі. Старыя дрэвы ў адкрытым грунце масава гінулі праз выхлапныя газы, рэагенты і складаныя ўмовы для каранёвай сістэмы. Як вам такі выхад з сітуацыі? Чакаем зялёны цэнтр Мінска», — піша вядомы блогер Максім Пушкін.

Посмотреть в Threads

«Як прыгожа азеляняюць праспект Мінска!» — захапляецца ў сваю чаргу агентка па нерухомасці Алёна Леванюк.

Некаторыя карыстальнікі Threads з імі пагаджаюцца, хоць звычайна і не з такім энтузіязмам:

«Супер! Я так і думала, што зробяць, як у Піцеры на Неўскім. Дрэвы ў вялікіх вазонах. Прыгажосць! А крытыканам вось што скажу: за мяжой вам бы спадабалася такое. Сваіх жа толькі лаяць могуць».

«Шыкоўна выглядаюць! Напэўна вырастуць вялікія і пухнатыя».

«Гэта рэальна выхад з сітуацыі. Дрэвы гінуць ад солі, але ў такую высокую кадку соль практычна не будзе трапляць».

«Лепш так, чым ніяк. Але ў такім разе пятачкі трэба было прыбраць і ставіць вазоны на роўны тратуар».

«Я мінчанка з 70‑гадовым стажам. Калі бываю ў цэнтры, не пазнаю месцы, дзе раней былі дрэвы. Цяпер гола і пуста. Хай хоць так будзе. Усё лепш, чым нічога. Але эстэтыкі і душы тут няма».

«Калі гэта ўратуе дрэвы ад смерці — то гэта лепш, чым нічога».

«Хай што могуць, тое і робяць. Усё лепш, чым голыя вуліцы».

Але пераважная большасць каментарыяў усё ж рэзка крытычныя.

«Што тут прыгожага? І колькі дрэва пражыве ў такім гаршку?»

«Замест таго каб вырашыць праблему з соллю і экалогіяй, яны робяць такія кастылі. Квадратны гаршчок на васьмігранную пляцоўку, пра прапорцыі ўжо зусім не думалі. Ды і дрэвы маглі б быць дарослымі. Калгас ды савок, сумна асабліва, калі такое абараняюць…»

«Да пластмасавых дрэў уздоўж праспекта засталося…»

«Гэта тое, на што хапіла фінансавання. Захапляцца тут асабліва няма чым, на мой погляд. Асабліва прыгнечвае рашэнне адсадзіць прастору пад дрэвамі клубневай бягоніяй».

«Замяніць грунт і пасадзіць дрэвы нармальна — не, распілаваць бюджэт — так! Выхлапныя газы зніклі адразу? Вазоны не раскаляцца ад сонца, каранёвай сістэме будзе куды расці?»

«Трызненне. У іншых гарадах Еўропы такія ж умовы для дрэў і вуліцы зялёныя. Нават у кітайскіх гарадах зеляніны поўна. А гэтыя вазоны з дрэвамі ўжо былі каля «Мома». У выніку прыйшлося іх абрэзаць напалову».

«Ліпа ва ўсіх сэнсах».

Каментары24

  • Тутэйшы
    29.07.2026
    Не у тым справа прыгожа- не прыгожа, там нават вараб'ёў ужо няма, не жывуць. Замест таго каб вырашаць экалагічныя праблемы прасцей парэзаць дрэвы ( гэта не толькі у Менску), загнаць усё у бетон і лямантаваць, што Менск зялёны горад.
  • Октагон
    29.07.2026
    Ім трэба было рабіць гаршкі ў форме нацыянальнай бібліятэкі, гэта быў бы фініш
  • Пярун
    29.07.2026
    Падрастуць ліпкі і не зусім лёгкі ветрык пакуляе гэтыя вазоны.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга12

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць