«Арт Сядзіба» распачала творчы конкурс для беларускіх гуртоў «Паэты жывуць у песнях», накіраваны на папулярызацыю вершаў беларускіх класікаў праз музыку.
У конкурсе могуць удзельнічаць усе выканаўцы, якія дашлюць песню на беларускай мове, напісаную на верш любога беларускага паэта, на адрас [email protected], крайні тэрмін падачы — 12 сакавіка. Разам з запісам трэба даслаць фатаздымак, спасылку на сацсеткі і невялікі каментар, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песні. Перавага будзе аддавацца запісам у добрай якасці.
Спачатку галасаваннем, а потым па выніках рашэння камісіі будзе абраная дзясятка найлепшых песень, якая і ўвойдзе ў складанку.
Заключным этапам конкурсу будзе справаздачны канцэрт у адным з клубаў Мінска, на якім выступіць першая тройка пераможцаў.
Дасылайце нам свае запісы і сачыце за навінамі!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах:
Наста (29) 328-16-72; Эмілія (29) 851-97-36, (25) 616-58-57
або на пошту праекта [email protected].
Каментары