Выстава плакату «JAZZ. BLUES. ROCK. FUSION», арганізаваная Польскім інстытутам у Мінску, адкрыецца 13 мая а 17.00 у Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды, 2А).
На выставе прадстаўлены працы з калекцыі майстэрні плаката Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах, якія з'яўляецца зборам плакатаў для рэкламы музычных падзей пад знакам блюзу, джазу і року. Праўда, гэтыя плакаты не адносяцца непасрэдна да самой з'явы «FUSION» у музыцы, гэта хутчэй спалучэнне жанраў, творчых індывідуальнасцей, тэхнік – своеасаблівая графічная імправізацыя, натхнёная музыкай, якой захапляюцца аўтары плакатаў. Адсюль назва «JAZZ. BLUES. ROCK. FUSION».
Сярод прадстаўленых прац ёсць створаныя па канкрэтных замовах – музычныя падзеі, канцэрты, фестывалі, а таксама плакаты, што з'яўляюцца данінай творцаў любімым музыкантам, музычным фільмам ці гуртам.
На выставе экспануюцца працы творцаў, які прадстаўляюць чатыры пакаленні польскага плаката – ад майстроў польскай школы плаката да наймалодшага пакалення мастакоў. Госці ўбачаць плакаты Вальдэмара Сьвежага, Рамана Каларуса, Монікі Старовіч і Філіпа Цісьляка.

Каментары