Свет2828

Кіраўнік ДНР Пушылін збег у Расію, заявіў пра адстаўку

Старшыня «вярхоўнага савета» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін ў пятніцу ўвечары адпраўлены ў адстаўку па ўласным жаданні, паведаміў расійскаму агенцтву «Інтэрфакс» віцэ-спікер рэспубліканскага парламента Уладзімір Маковіч.

«Дзяніс цяпер знаходзіцца ў Маскве. Ён даслаў на маё імя ліст з просьбай аб сыходзе з займанай пасады па ўласным жаданні. На сесіі савета гэтае пытанне быў пастаўлены на галасаванне. Дэпутаты падтрымалі адстаўку Пушыліна», — заявіў віцэ-спікер.

Ён не ўдакладніў, з якіх прычынаў спікер парламента самаабвешчанай рэспублікі вырашыў сысці ў адстаўку. Каментароў з боку самога Пушыліна пакуль не было.

Па словах Маковіча, цяпер абавязкі спікера парламента выконвае ён. Месца кіраўніка парламента застаецца вакантным. Да наступнага пасяджэння Вярхоўнага савета будуць пададзеныя кандыдатуры прэтэндэнтаў на пасаду, паводле «канстытуцыі» ДНР, кіраўніка дзяржавы.

Пушылін, рускі родам з Макееўкі, а ў мінулым — адзін з кіраўнікоў украінскага аддзялення піраміды МММ, быў адным з нешматлікіх ураджэнцаў Данбаса сярод лідараў ДНР і ЛНР.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам34

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце мужчына здымаў у пенсіянеркі жыллё, а разлічваўся грашыма, скрадзенымі з яе сейфа

Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская2

«Трэба прыняць найстражэйшыя меры!» У Салігорску пенсіянерка паскардзілася на тыктокераў, якія здымаюць танцы ў парку5

У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам12

У Глыбоцкім раёне мужчыну давялося выцягваць з балота1

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак25

Былы гулец НХЛ зняўся ў «Адысеі»1

Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам34

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць