Афіша11

Памяць, этыка, каштоўнасці – шукайце на вуліцах горада!

14 верасня, у Дзень горада, у Музеі Азгура пройдзе адкрытая дыскусія «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы»

Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы».

Усталяваныя апошнім часам у Беларусі помнікі сведчаць пра пэўнае пераасэнсаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў для краіны: акрамя звыклай ужо гарадской скульптуры з’явіўся мемарыял, прысвечаны знесенай Фары Вітаўта ў Гародні, помнік Альгерду ў Віцебску, пачалося стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы, шэраг жа помнікаў Леніну дэмантаваны або перанесены.

Як бачаць гэтую тэндэнцыю адмыслоўцы ў параўнанні, з адноаго боку, са звыклымі для Беларусі падыходамі да мемарыялізацыі гарадской прасторы, а з іншага – з актуальным досведам іншых краін? Якія мастацтвазнаўчыя, сацыяльна-культурныя канфлікты здараюцца вакол культуры памяці і як іх варта вырашаць? Што ўвогуле можна лічыць нашай культурай памяці і як яна ўтвараецца? Вось галоўныя пытанні сустрэчы.

У праграме:

1. Канстанцін Мужаў, скульптар, перформер, сябра Саюза дызайнераў Беларусі: «Сэнсы і сутнасць гарадской скульптуры. Ці магчымыя змены?»;

2. Зміцер Марозаў, практыкуючы гід, намеснік дырэктара ААТ «БелАграТрэвал», магістр па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызме: «Турысты ў гарадах: адчужэнне памяці vs прыватызацыя памяці»;

3. Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ: «Сеткавыя манументы – ад назірання да ўдзелу»;

4. Алена Крэнь, культуролаг, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура: «Музей у горадзе/Музей без горада: ці можна цяпер актуалізаваць спадчыну Заіра Азгура?»

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя эксперты з ліку скульптараў, музейных супрацоўнікаў, адмыслоўцаў у пытаннях даследаванняў культуры памяці і мемарыяльных мясцінаў, аховы культурных каштоўнасцяў.

Як заўсёды, удзел у дыскусіі возьмуць аўтарытэтныя эксперты, сярод якіх скульптары, архітэктары, урбаністы і гісторыкі.

Дата: 14 верасня.

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура, вул. З. Азгура, 8. Як дабрацца.

Пачатак: 15:00.

Уваход вольны!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць