У Мінску будуць вырабляць нізкападлогавы гарадскі трамвай «Мяцеліца» ФОТА
На міжнароднай выставе «Інатранс-2014», што праходзіць сёлета ў Берліне, швейцарская кампанія Stadler Rail Group прэзентавала адну са сваіх апошніх інавацыйных распрацовак — доследны ўзор нізкападлогавага гарадскога трамвая, прызначанага для шырокай каляіны.
Мадэль называецца «Мяцеліца». Трамвай распрацаваны і будзе вырабляцца на нядаўна створаным даччыным прадпрыемстве кампаніі ААТ «Штадлер Мінск». Новая мадэль даступная ў аднакабінным і двухкабінным варыянтах і прызначаная для эксплуатацыі перш за ўсё ў краінах СНД.
Трохвагонны трамвай з нізкай падлогай вызначаецца вялікай пасажыраўмяшчальнасцю і падыходзіць для хуткасных маршрутаў як у горадзе, так і на рэгіянальных лініях. Варыянт з адной кабінай для вагонаважатага ўмяшчае 70, а з дзвюма — 60 месцаў для сядзення. Максімальная хуткасць, якую развіваюць абедзве мадыфікацыі, складае 75 км/гадз.
«Мяцеліца» абсталяваная сістэмай відэа- і аўдыяінфармавання пасажыраў, а таксама відэаназіраннем, сучаснай высокапрадукцыйнай сістэмай паветранага кандыцыянавання і ацяплення. Мае асобныя зоны для інвалідных крэслаў, веласіпедаў і дзіцячых калясак. Зона для інваліднага крэсла апцыянальна абсталёўваецца рэменем бяспекі і сувяззю з вагонаважатым, а пасадка і высадка з трамвая ў такім выпадку ажыццяўляецца за кошт ручных адкідных уваходных трапаў.
Канструкцыя кабіны вадзіцеля адпавядае патрабаванням бяспекі стандарту EN 15227, што змяншае пашкоджанні ў выпадку сутыкнення. Цялежкі забяспечваюць плаўнасць ходу, а таксама засцярогу ад сходу з рэяк на чыгуначных пуцях нізкай якасці.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары