Здарэнне адбылося сёння днём на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча.

Фота: Мінск-навіны
Сутыкнуліся аўтобус і трамвай. На гэтым участку дарогі ўтварыўся затор, піша Onliner.by.
— У аўтобусе супрацоўнік ДАІ апытваў пасажыраў, а побач стаяў лекар хуткай дапамогі, — расказала чытачка.
Яна заўважыла, што ў трамваі было разбіта адно акно: «Паўгадзіны стаяла ад вуліцы Янкі Купалы да праспекта Машэрава. Думаю, у нейкі момант затор моцна расцягнуўся».
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары