Афіша22

Прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля — 10 лістапада ў Гомелі

Прэзентацыя факсімільнага выдання помніка старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя Тураўскага Евангелля пройдзе ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна 10 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.

Тураўскае Евангелле з'яўляецца самым старажытным помнікам кніжнай культуры, створаным на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рукапіс быў знойдзены ў 1865 годзе ў Тураве і з тых часоў знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Вільнюс). Помнік уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, дзве з якіх былі зробленыя ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх.

Факсімільныя копіі помніка славянскага пісьменства былі надрукаваныя ў нашай рэспубліцы па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі накладам 500 асобнікаў з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій. Перавыданне Тураўскага Евангелля стала працягам доўгатэрміновага праекта кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі па ўзнаўленні беларускіх помнікаў пісьменства і азнаямлення з імі шырокай грамадскасці. Па гэтым праекце ў 2012 годзе быў выдадзены віленскі «Буквар» 1767 года — самы ранні з тых, што захаваліся, беларускіх буквароў. У далейшым плануецца працягнуць рэалізацыю падобных праектаў і выпусціць факсімільныя копіі іншых унікальных помнікаў кніжнай культуры.

Падчас прэзентацыі адбудзецца цырымонія дарэння ўнікальнага выдання бібліятэкам і музеям Гомельскай вобласці.

Каментары2

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць