Усяго патроху

Mail.ru набыла беларускіх распрацоўшчыкаў карт MAPS.ME

Расійскі інтэрнэт-гігант Mail.Ru Group набыў беларускі праект MAPS.ME. Цяпер картаграфічны сервіс будзе інтэграваны ў праект My.co.

Сума ўгоды не называецца. Каманда MAPS.ME, якая дагэтуль працавала ў Мінску, пераедзе ў Маскву. Стваральнік іншага картаграфічнага сервіса выказаў РБК меркаванне: MAPS.ME мог каштаваць 30 млн даляраў.

Пакупка MAPS.ME — ужо другая пакупка буйнога беларускага IT-праекта за месяц.

На мінулым тыдні беларускую кампанію Apalon набыў амерыканскі інтэрнэт-гігант IAC. Сума той пакупкі ацэньвалася ў 80—100 млн даляраў.

Першая версія мабільных картаў MAPS.ME, тады яшчэ пад назвай Maps With Me, выйшла ў 2011 годзе. З таго часу праграму ўсталявалі больш за 7 мільёнаў карыстальнікаў Android i iOS. Праграма мае як бясплатную версію з базавай функцыянальнасцю, так і Pro-версію за 5 даляраў з дадатковымі функцыямі, у тым ліку пракладаннем маршрутаў.

***

MAPS.ME выкарыстоўвае карты праекту Open Street Map — сусветнай карты, якую напаўняюць самі карыстальнікі па прынцыпе, падобным да Вікіпедыі. Праграма беларусаў дазваляе загрузіць карту на смартфон ці планшэт і карытсацца ёй нават пры адсутнасці інтэрнэту. MAPS.ME можа пахваліцца простым інтэрфэйсам і высокай хуткасцю загрузкі.

 

Сузаснавальнік MAPS.ME Юры Мельнічак называе супрацу з Mail.ru ідэальным варыянтам. «Кампанія падзяляе наш погляд на адкрытыя звесткі і іх ролю ў развіцці інфармацыйных тэхналогій», — кажа ён у прэс-рэлізе. Ён лічыць, што многамільённая аўдыторыя Mail.ru i My.com па ўсім свеце дазволіць значна палепшыць прадукт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва2

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

Выданне «Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць