Улада8484

Лукашэнка склікаў Раду бяспекі для абмеркавання Плана абароны Беларусі: «Паводзіны нашага ўсходняга брата не могуць не насцярожваць»

Павінны быць гарантаваны ваенная бяспека і сацыяльна-палітычная стабільнасць у грамадстве. Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады Бяспекі Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што на пасяджэнні трэба будзе разгледзець План абароны Беларусі. Ён падкрэсліў, што Беларусі неабходна развіваць і ўмацоўваць сваю абараназдольнасць.

«Усе павінны разумець, што нікому не будзе дазволена размаўляць з нашай краінай з пазіцыі сілы. Мы не гіганцкая дзяржава, не маем ядзернай зброі, але наша армія дастаткова баяздольная, каб адказаць на любую пагрозу. І не толькі армія. Увесь народ», — цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

«Мы не хочам хадзіць пад бізуном і каб намі памыкалі з дня ў дзень, з гадзіны ў гадзіну. Таму мы будзем берагчы свой кавалак зямлі, сваю дзяржаўнасць і сваю незалежнасць», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Мы ясна разумеем, што стабільнасць і бяспека краіны — гэта тое, што ў першую чаргу забяспечвае ўстойлівае развіццё дзяржавы. Мы не ставім сваёй мэтай развязаць вайну, але абавязаныя рабіць усё, што ад нас залежыць, каб гарантаваць бяспеку і сацыяльна-палітычную стабільнасць у грамадстве», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «калі нехта думае, што мы спецыяльна нагнятаем абстаноўку ўнутры нашага грамадства і дзяржавы, калі хто-небудзь думае, што мы спецыяльна шукаем нейкіх знешніх ворагаў, то глыбока памыляецца».

«У нас як раз такі перыяд развіцця і існавання дзяржавы, калі нам не патрэбныя ні знешнія ворагі, у выглядзе нейкага пугала, ні нейкая ўнутраная насцярожанасць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нам патрэбны мір і спакой. Толькі ў гэтай сітуацыі мы зможам дастойна развівацца і супрацьстаяць любым выклікам».

Лукашэнка дадаў, што калі ў кагосьці паўстане думка прыйсці да нас з мячом, то ён таксама павінен быць упэўнены, што ад гэтага мяча атрымае.

Аляксандр Лукашэнка не назваў ніякага патэнцыйнага праціўніка і выкрываў нарошчванне ваеннага патэнцыялу НАТА ў Цэнтральнай Еўропе, але адначасова ў часе паседжання заявіў, што «чакае яснасці ад Расеі ў дачыненні да Беларусі», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Паводзіны сёння нашага ўсходняга роднага брата не можа не насцярожваць. Але мы пакуль не робім з гэтага нейкіх высноў, я ў тым ліку, да размовы з прэзідэнтам Расіі», — адзначыў Лукашэнка.

«Я хачу ўсё-такі высветліць: навошта патрэбна такая палітыка Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Беларусі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але не ўлічваць гэта, вядома ж, нельга, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не драматызуем сітуацыю, яшчэ раз падкрэсліваю. Мы проста хочам яснасці».

«Мы з вамі калісьці канстатавалі, што галоўныя пагрозы для нашай краіны крыюцца ў эканоміцы, іншых якіхсьці пагрозаў, у тым ліку з боку няўрадавых арганізацый, нейкай радыкальнай апазіцыі, яшчэ чагосьці, няма і быць не можа, — сказаў Лукашэнка. — Нягледзячы на тое, што ў нас некаторыя крылы апусцілі і перасталі працаваць, народ церпіць гэтую ўладу».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што эканоміка для любой дзяржавы — вельмі небяспечны кірунак ўдару, асабліва для экспартна арыентаванай.

Як вядома, захопу Расіяй Крыма і Данбаса папярэднічала эканамічная блакада Украіны і навязванне Кіеву нявыгадных умоваў пастаўкі энерганосьбітаў, што паставіла ўкраінскую эканоміку на мяжы краху.

Каментары84

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць