Што рабіць, калі ты тлумачыш, як прайсці да Купалаўскага тэатра, а табе «Я не понимаю по-белорусски»?
Відэа з субцітрамі на сваім канале апублікаваў 11 лютага беларускі паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў для «Будзьма».
У арыгінале відэа вядоўца пытае мужчыну, колькі гадоў той ужо працуе. Мужчына прыгадвае вясёлы выпадак са сваёй працы. У маладосці ён працаваў у рэстаране на пляжы, дапамагаў кухару гатаваць і прыбіраць. Аднойчы кухар папрасіў яго памыць рондалі — герой вынес іх на пляж, уткнуў палку ў пясок, прывязаў да яе рондалі і сышоў. А калі вярнуўся — посуд сплыў у мора. Мужчыне прыйшлося даставаць іх з далёкага камяністага берага, кухар злаваў і хваляваўся за рондалі.
Відэа атрымала папулярнасць у інтэрнэце, з яго дапамогай тлумачаць розныя выпадкі — напрыклад, тэхнічныя праблемы відакартак Nvidia GTX 970.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары