Грамадства1414

Канцэрт на Дзень Волі адменены

Збор на шэсце па-ранейшаму а 15:00 ля кінатэатру «Кастрычнік».

Арганізатары святкавання «Дня Волі» заявілі аб адмене запланаванага на мітынгу канцэрту, паведамляе Tuzin.fm.

На мітынгу на плошчы Бангалор а 17-й гадзіне мусілі выступіць Amaroka, «Мутнаевока» і ZnaROCK.

Як сцвярджае адзін з арганізатараў акцыі Мікіта Семяненка, «усе музыкі непасрэдна сёньня адмовіліся ад ўдзелу». «Камусьці боязна, хтосьці не паспявае з працы», — кажа ён.

Гурт «Мутнаевока» тлумачыць, што быў гатовы выступіць у раней прызначаны яму час — у 19:30. «Але яго (выступ — НН) перанеслі на дзве гадзіны раней, і ў гэты час гурт выступіць не можа. Перажываем з-за гэтага, але так ёсць», — сказаў лідар гурту Яўген Змушка.

Гурт Amaroka заявіў пра немагчымасць выканання арганізатарамі мінімальнага тэхнічнага райдэру. «Таксама мы не падтрымліваем ніводную з сучасных палітычных партый і выступаем супраць палітызацыі знакавага свята для ўсёй Беларусі», — заявіў лідар гурту Зміцер Афанасенка.

Лідар ZnaROCK Яўген Сокалаў распавёў «Нашай Ніве», што адмовіцца ад удзелу ў канцэрце яго гурт вырашыў раней — калі стала вядома пра прызначэнне пачатку акцыі на 15:00. «Ніякіх таемных змоваў там няма. Яшчэ раз прыносім прабачэнні. Я там (на акцыі — НН) буду проста як удзельнік», — распавёў ён.

Чытайце таксама:

Дзень Волі: у Мінску пройдзе традыцыйная акцыя, пачатак шэсця а 16-й

Прагноз надвор'я на Дзень Волі

Куды схадзіць увечары 25 сакавіка

25 Дзён Волі. Фота 1989—2014

Каментары14

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову21

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову21

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць