Здарэнні2424

Джып «Гран Чэрокі» сутыкнуўся з машынай жонкі Статкевіча, калі яна вярталася з калоніі

Сын перавёз Марыну Адамовіч з Круглянскай бальніцы ў Мінск. Пагрозы яе жыццю няма.

«Здарэнне адбылося на дарозе Шклоў—Бялынічы, на павароце на Цяцерына», — расказаў «Нашай Ніве» адвакат Мікалая Статкевіча Аляксандр Галіеў, якога жонка вазіла ў калонію на сустрэчу з вязнем.

Жонка Статкевіча ехала па галоўнай дарозе на сваім «Сітраене С4». Джып «Гран Чэрокі» выехаў справа з другаснай дарогі перад самай машынай Адамовіч. 

Яна ехала на хуткасці 90 кіламетраў за гадзіну, да джыпа было зусім блізка, калі яго заўважылі. Выезд справа там закрывае лес, тлумачыць Аляксандр Галіеў. Сутыкненне адбылося на паласе руху машыны Адамовіч, ёсць сведкі. Яны і дапамаглі дастаць жанчыну з разбітай машыны.

У «Гран Чэрокі» за рулём быў малады хлопец. Акрамя яго, у аўтамабілі знаходзіўся яшчэ адзін мужчына. І Марына Адамовіч, і кіроўца «Гран Чэрокі» былі дастаўленыя ў Круглянскі шпіталь з траўмамі.

«Наконт канспіралагічных тэорый… Наўрад ці…» — сказаў «Нашай Ніве» адвакат Галіеў. «Потым прыехаў бацька кіроўцы — выпіўшы. У яго 5-гадовая дачка загінула на пажары, расказваў ён», — кажа адвакат.

Аварыя адбылася прыкладна а 16.30.

Адамовіч і Галіеў вярталіся з калоніі, дзе адвакат сустракаўся з Мікалаем Статкевічам. Гаворка ішла пра новы суд над палітвязнем, прызначаны на 4 мая.

«Стан Марыны Адамовіч больш-менш нармальны, магчымыя некалькі пераломаў, — паведаміў яе сын Юрась Адамовіч. — Зразумела, адчувае сябе не надта добра, цяпер пад кропельніцай».

Машына Марыны Адамовіч разбітая цалкам, яе саму і Галіева ўратавалі падушкі бяспекі.

Джып «Гран Чэрокі» нашмат цяжэйшы за «Сітраен С4».

Фота з фэйсбука адваката Аляксандра Галіева.

Чытайце таксама: Марына Адамовіч лічыць аварыю выпадковасцю, а не замахам

Каментары24

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць