Афіша44

«Крама» падтрымае гурт Green Pills канцэртам на плошчы Свабоды

Гурт «Крама» зайграе акустычны канцэрт 17 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 2.0» гуртом Green Pills.

Green Pills прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Кавэр» конкурсу «Засьпявай 2.0». Хлопцы граюць разам ужо пяць гадоў. У сёньняшні склад Green Pills уваходзяць Ян Верабей (27 гадоў), Зьміцер Аніськоў (27 гадоў), Уладзімер Машкоў (27 гадоў), Сяргей Пракапенка (22 гады). Па стылiстыцы яны больш схіляюцца да цяжкой альтэрнатывы, што не перашкодзіла выдацьакустычны ЕР. Цяпер гурт працуе над новай праграмай, якая ўключае ў сябе сумесь цяжкой музыкi iэлектроннага гучаньня. Задумаў у іх багата — ад намераў запісаць альбом і зьняць кліп да арганізацыі трыб’юту на гурт «Мроя». Журы «Засьпявай 2.0» вылучыла іх за песьню «Белакрылы анёл» гурта Zet.

Канкурсантаў падтрымае гурт «Крама», які рыхтуе акустычны канцэрт з сваіх найлепшых песень. Ігар Варашкевіч кажа, што трэк-ліст іх выступу будзе фармавацца ледзьве не падчас выступу і што знойдзецца ў ім месца, як даўнім гітам, так і песьням з новага альбому гурта «Белая вада».

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць