Мова3030

«Улица Будавников» — гэта не смешна!

Піша Сяргей Кузняцоў.

На мінулым тыдні твітар «Нашай Нівы» апублікаваў пост з прэтэнзіяй на жарт. Да фотаздымка шыльды «улица Будавников» быў змешчаны каментар: «Беларуская мова — самая багатая ў свеце, а трасянка — яшчэ багачэ!»

Ці сапраўды маем тут справу з трасянкай? Здаецца, ніхто ж не гаворыць пра трасянку, калі прозвішча «Кузнецов» па- беларуску пішам «Кузняцоў», а беларускае «Бусловіч» па-руску «Буслович», але не «Аистов». Так, бо гэта ўласныя імёны і яны не перакладаюцца. Гэтак жа і з назвамі вуліц.

Парадак напісання беларускіх тапонімаў па-руску замацаваны на заканадаўчым узроўні. Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» кажа адназначна: «У Рэспубліцы Беларусь назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Назва геаграфічнага аб’екта падлягае дзяржаўнаму ўлiку на беларускай і рускай мовах» (арт.17, ч.1).

Магчыма, камусьці транслітарацыя з беларускай на рускую нязвыклая. Бярэцца гэта з досведу савецкага часу. У адрозненне ад нашых паўночных або паўднёвых суседзяў, дзе і пры СССР назвы вуліцаў на рускую транслітараваліся (напрыклад, «ул.Пионерю» ў Вільні, «ул. Жовтневая» ў Кіеве), назвы вуліц у БССР збольшага перакладаліся. Тады і паўзнікалі пары назваў «Строителей»/«Будаўнікоў», «Октябрьская»/«Кастрычніцкая» і г.д.

У часы незалежнай Беларусі нацыянальная тапаніміка стала паволі прыводзіцца ў парадак. Так, у беларускіх гарадах з’явіліся вуліцы, якія па-руску абавязкова гучаць як «Будавников», «Першемайская», «Чигуночная» (Маладзечна), «Мытная», «Сябровская» (Брэст) і г.д.

За час існавання закона было некалькі спробаў змяніць цытаваны вышэй артыкул 17 закона. У 2013 годзе прапаноўвалася ўвесці пераклад назваў з беларускай на рускую (г.зн. вярнуцца да савецкай практыкі). Дарэчы, тады менавіта на старонках «НН» прафесар Валянціна Лемцюгова даводзіла хібнасць такога падыходу. Змены ўвесці не ўдалося, але літаральна праз год адбыўся новы «падкоп» пад норму, калі прапаноўвалася дапоўніць артыкул магчымасцю надаваць назвы па-руску з іх транслітарацыяй на беларускую. Тады партал Tut.by выказаў меркаванне, што ініцыятыва змен у заканадаўства можа ісці з Мінгарвыканкама, «ківаючы» хіба што на вядомага сваёй пазіцыяй чыноўніка Ігара Карпенку.

На сённяшні дзень норма закона застаецца старой. Але на чарнасоценных сайтах, што растуць як грыбы пасля дажджу, ужо можна сустрэць закід беларускім уладам аб «уничтожении русской топонимики Белоруссии». Падаецца, артыкул 17 закона чакае яшчэ не адна атака. У гэтым святле жарт «НН» у лепшым выпадку можна назваць няўдалым і безадказным.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць