Афіша

Арганізатары запрашаюць на MediaBarCamp, прысвечаны ўзаемаўплыву мастацтва і грамадства

X MediaBarCamp адбудзецца 26—29 траўня 2016 ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.

Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp — унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Тэма MediaBarCamp 2016 — Art&Transformation, ці мастацтва і трансфармацыі. Мы імкнёмся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішчы, падзяліцца ідэямі і досведам пра тое, у якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу. Ці мае мастацтва наогул моц і магчымасці дзеля таго, каб што-небудзь змяніць у грамадстве? Бо кожнае мастацкае дзеянне мае пэўны палітычны складнік.

Мастацтва – гэта артыкуляцыя ўласнай пазіцыі крэатыўнымі сродкамі. І гэта тое, што аб’ядноўвае мастацтва і грамадскае жыццё. Гэта рэакцыя на сучасны момант ці суб’ектыўныя прадчуванні хвалюючай будучыні. Але ж часам творчы чалавек можа так артыкуляваць уласную пазіцыю па актуальных праблемах, як ніводны палітык не змог бы сабе дазволіць. Можа быць, у гэтым і ёсць патэнцыял мастацтва?

Існуе шмат НДА і актараў грамадзянскай супольнасці, якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самай справе яны дзейнічаюць як НДА ці арт-суполкі. Такім чынам, прапануем вам сустрэцца і абмеркаваць магчымасці і абмежаванні ўплыву крэатыву на грамадства.

Мэтавая аўдыторыя

Блогеры, творцы, перформеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў, стваральнікі інавацыйных ідэй, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

DEADLINE

18 красавіка 2016 – апошні тэрмін для рэгістрацыя ў якасці ўдзельніка (і для тых у каго ёсць віза, і для дых каму яна патрэбна). Калі ласка, запоўніце анлайн-форму.

Больш падрабязнасцяў тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць