Правакатар, які пачаў біццё акон Дома ўрада ў 2010-м, прысутнічаў на Дні Волі — 2016 ФОТЫ

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, адбылася масавая маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Калі дэманстранты дайшлі да плошчы Незалежнасці, правакатары распачалі біццё вокан Дома ўрада. Гэта стала падставай для разгону, арышту соцень людзей і пагрому апазіцыйных асяродкаў.
Фотакамеры зафіксавалі тады некалькі чалавек, якія прынеслі «інвентар» (рыдлёўкі, брускі) і распачалі біццё шыбаў.
Вось непрыкметны мужчына ў куртцы з капюшонам падносіць да Дома ўрада рыдлёўкі.

А вось чалавек б'е вокны брусом.

Вось ён ужо з іншай «зброяй» — пакункам ксеракснай паперы каля акон, загадзя абароненых шчытамі спецназа. Фота Аляксей Громаў.

Гэты чалавек на вачах у журналістаў тады спакойна сышоў з плошчы Незалежнасці ў кампаніі некалькіх мужчын.
І вось падчас шэсця на Дзень Волі — 2016 у аб'ектыў камеры журналіста «Нашай Нівы» трапіў надзіва падобны мужчына. Ён быў нават апрануты гэтаксама — у чорную шапачку і шэрую спартовую куртку з трыма палоскамі на плячах.

25 сакавіка гэты чалавек не скандаваў лозунгаў разам з усімі, трымаўся каля краю калоны і пазбягаў камер. Але сам час ад часу спыняўся і фатаграфаваў калону дэманстрантаў.

Вельмі падобна, што гэта той самы гэта чалавек.

Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары