Свет33

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп перадала асабістыя лісты прэзідэнтам Расіі і Украіны Уладзіміру Пуціну і Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта яна паведаміла падчас сустрэчы ў Белым доме з расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі, якая адбылася пасля заканчэння гуманітарнай аперацыі ў горадзе Алешкі Херсонскай вобласці.

Меланія Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Паводле слоў Меланіі Трамп, дасягнуць спынення агню ў Алешках было б немагчыма без удзелу Пуціна і Зяленскага. Яна заявіла, што іх супрацоўніцтва стварае важны прэцэдэнт для прасоўвання міру ва ўсім рэгіёне.

З украінскага боку на сустрэчы прысутнічалі амбудсмен Дзмітрый Лубінец і кіраўнік парламенцкай фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія. Яны ўручылі Меланіі Трамп ордэн княгіні Вольгі I ступені за ўклад у гуманітарную падтрымку, праваабарончую і дабрачынную дзейнасць. 

Расію прадстаўлялі ўпаўнаважаная па правах чалавека Яна Лантратава і спецпрадстаўнік прэзідэнта па эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў. 

У сваім выступе Меланія Трамп заклікала ўдзельнікаў гуманітарнай місіі выкарыстаць праяўленую імі смеласць, каб знайсці агульныя інтарэсы. Яна заявіла, што супольнымі намаганнямі можна дасягнуць не толькі часовага спынення агню, але і больш трывалага міру, а падзеі ў Алешках назвала магчымай іскрай надзеі ў складанай сітуацыі.

Меланія Трамп назвала сябе выключным пасярэднікам у дасягненні рэжыму спынення агню ў Алешках. Паводле яе слоў, яна ўдзельнічала ва ўсіх этапах падрыхтоўкі аперацыі: вывучала планы размінавання, аэрафотаздымкі, ацэньвала стан дарог і абмяркоўвала маршруты эвакуацыі.

Для правядзення гуманітарнай аперацыі ў Алешках з 27 кастрычніка да 1 лістапада дзейнічаў рэжым спынення агню. 

Каментары3

  • Андрусь
    05.11.2026
    Міжнародная практыка: уласныя імёны не перакладаюцца, а транслітаруюцца з іх гучання на нацыянальнай мове-арыгінале. Чаму НН Трампіху не называе беларускім адпаведнікам "Малання", а імёны Пуціна, Зяленскага, Лубінца паперакладала на беларускія адпаведнікі, калі першы - "Владзімір", другі - "Валадымыр" а трэці - "Дмытро"?
    І назву ўкраінскага горада "Олешки" таксама варта перадаваць з украінскай, а не з расійскай, але з уласцівым беларускай аканнем: Алэшкы.
    Колькі яшчэ мы будзем украінскія назвы ды імёны прапускаць праз расію?
  • Раксалана
    05.11.2026
    А дзе ж наша "Меланія"?
  • Ідыш
    05.11.2026
    Андрусь, У чымсці вы маеце рацыю.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць