Афіша22

Заўтра са сцэны Купалаўскага тэатра вядомыя людзі Беларусі прачытаюць п'есу аб правах жанчын

4 красавіка, у 19.00, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы вядомыя людзі Беларусі возьмуць удзел у спектаклі аб правах жанчын «Сем».

Фото: facebook.com/Sevenontour

Сем гісторый вядомых жанчын з розных культур свету прачытаюць вядомыя людзі Беларусі: бізнэсмен, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, чэмпіён Беларусі па муай-тай і вакаліст панк-гурта Brutto Віталь Гуркоў, тэлевядучая Ганна Бонд, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі, тэлевядучая Святлана Бароўская і інш.

Паставіў п'есу рэжысёр Іван Пінігін.

Уваход на пастаноўку па квітках, якія распаўсюджваюцца бясплатна ў касе Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7).

Шведскі праект «Сем» — гэта дакументальны тэатральны твор, у аснову якога ляглі інтэрв'ю сямі выбітных жанчын, дзякуючы ўпартасьці якіх свет мяняецца да лепшага. П'еса наўмысна мінімалістычная і не патрабуе дэкарацый або касцюмаў, але чытальнікі заўсёды новыя. 

У Беларусі гэта ўжо не першы паказ. У лістападзе 2015 года ў праекце ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей, начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная. Рэжысёрам таксама выступаў Іван Пінігін.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Каментары2

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі18

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць