Афіша

 «Іншасвет» Алеся Марачкіна пакажуць у кнігарні «Галіяфы»

У кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6) пройдзе персанальная выстава выбітнага беларускага мастака Алеся Марачкіна.

Адкрыццё 23 красавіка (субота) а 16-й гадзіне.

У галерэі кнігарні «Галіяфы» будуць паказаны каля 20 твораў жывапісу памерам 60х150. Мастак абраў фармат традыцыйных беларускіх ручнікоў, якія экспануюцца па вертыкалі. Працы прадстаўляюць сабой бессюжэтныя кампазіцыі з арнаментальнымі абстрактнымі вобразамі.

Апроч усяго, на час адкрыцця на мальберце мастака будуць дэманстравацца творы «сац-арта» ўжо вядомыя гледачу і невядомыя.

Марачкін Алесь (псеўданім: Алесь Мara; 30.03.1940) – мастак, жывапісец і графік, актыўны ўдзельнік руху мастацкае апазіцыі ў 1970—1980-я, адзін з арганізатараў неафіцыйных выставаў і акцыяў. Адзін з заснавальнікаў БНФ.

Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа і нацюрморта. Тэматыка яго твораў прысвечана гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Для ранніх твораў характэрны рэалістычная манера адлюстравання ў спалучэнні з аб'ёмна-пластычным, рэльефным пісьмом і сімволіка-алегарычнымі матывамі. 3 1990 творы набываюць характар фармалістычных кампазіцый з камбінаванай манерай выканання і ўмоўнай перадачай аб'ёму.

Выставу можна будзе наведаць да 1 траўня 2016 года.

Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375-17-237-75-27

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць