Свет2121

Масква: СБУ выкрала ў Крыме двух расійскіх вайскоўцаў

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі і вывезлі з Крыму ва Украіну двух расейскіх вайскоўцаў, заявіла Міністэрства абароны Расіі.

«20 лістапада каля 13.00 супрацоўнікамі Службы бяспекі Украіны былі незаконна затрыманыя і вывезены з Крыма на тэрыторыю Мікалаеўскай вобласці Украіны расійскія вайскоўцы: прапаршчык Адзінцоў Максім Яўгенавіч і малодшы сяржант кантрактнай службы Баранаў Аляксандр Вячаслававіч», — заявілі ў Маскве.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўкраінскія спецслужбы спрабуюць сфабрыкаваць супраць Баранава і Адзінцова крымінальную справу за ўчыненыя супраць Украіны злачынствы. У ведамстве не выключылі, што для атрымання прызнальных паказанняў на затрыманых будуць аказваць псіхалагічны і фізічны ціск.

У Маскве дзеянні СБУ назвалі «чарговай грубай правакацыяй» і запатрабавалі неадкладнага вяртання затрыманых.

Украінскія СМІ, у сваю чаргу, паведамляюць, што затрыманыя расійскія вайскоўцы раней служылі ва ўкраінскай арміі і супраць іх адкрыта крымінальная справа аб дэзерцірстве. СБУ сцвярджае, што Баранава і Адзінцова затрымалі пры спробе перасекчы пункт пропуску на мяжы з Крымам.

Нагадаем, што раней у лістападзе ФСБ затрымала ў Севастопалі пяць украінцаў. Яна сцвярджае, што гэта дыверсійна-тэрарыстычная група Мінабароны Украіны. Трое падазраваных далі прызнальныя паказанні. Яны заявілі, што вялі назіранне за аб'ектамі Чарнаморскага флоту, а таксама планавалі дыверсіі на інфраструктурных аб'ектах. Іншую групу, як сцвярджаецца, украінскіх разведчыкаў затрымалі раней на поўначы паўвострава.

Група пры гэтым аказала ўзброенае супраціўленне і частка яе сышла за заліў Сіваш.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць