Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца
На яго думку, Расіі пара змяняць парадыгму сваіх адказаў на санкцыі.

Максім Арэшкін. Фота: Contributor / Getty Images
Расіі не варта чакаць адмены санкцый, заявіў на Пецярбургскім эканамічным форуме памочнік прэзідэнта Расіі Максім Арэшкін, піша РБК.
«Трэба сыходзіць ужо ад гэтай выключна абарончай мадэлі. Насамрэч мы ў многім ужо ад гэтага адышлі, трэба адыходзіць усё больш і больш. Не трэба чакаць, што нешта вернецца старое, што будуць адменены санкцыі заходніх краін. Змены, якія адбываюцца, маюць фундаментальны глабальны характар. <…> І таму не трэба чакаць, што нешта зменіцца, што нешта вернецца. Не вернецца і не зменіцца», — сказаў Арэшкін.
«Свет, які быў раней, не вернецца. Неабходна актыўна развівацца на ўнутранай пляцоўцы», — дадаў ён.
Каментары
Варта чакаць, што расейцы пачнуць, актыўна й па нарастаючай, распаўзацца з Рашы, шукаць любую шчыліну-адтуліну, каб з'ехаць ды нейдзе замацавацца па-за межамі мордару. У першую чаргу ператок пойдзе ў краіны, у якіх ва ўжытку расейская мова, т.з. "блізкае замежжа", а кантынгент з веданьнем моваў палезе далей. Дальнім гэта наўрад-ці прынясе вялікія праблемы, бо мовамі валодае адукаваны люд, а вось "блізкаму замежжу" будзе рознай ступені гамон. Разумныя ўрады ўжо цяпер павінны перагледзець сваё міграцыйнае заканадаўства належным чынам.
Нам у Беларусі патрэбна дагэтуль гатавацца з.ўсіх бакоў па мяжы кардону ні будзе ціха...