Усяго патроху22

Па Мінску будзе ездзіць грузавое таксі і забіраць старыя тэлевізары

У інтэрнэце з'явілася незвычайная аб'ява: шукаюць самы стары тэлевізар, яго ўладальніку абяцаюць 4 000 рублёў. Як аказалася, гэта сумесная акцыя відэасэрвісу Voka і арганізацыі па ўтылізацыі электраадыходаў БелВТІ. Беларусаў заклікаюць пазбаўляцца ад састарэлых тэхналогій правільна: не выкідаць «блакітныя экраны» на сметнік, забруджваючы прыроду, а адпраўляць на перапрацоўку.

Каб спрасціць працэдуру здачы старых тэлевізараў, арганізатары пусцілі па Мінску спецыяльнае грузавое таксі, якое забярэ іх з 1 па 3 лютага, у найбліжэйшую пятніцу і выхадныя, калі чакаецца найбольшы наплыў у пункты прыёму. Пакінуць заяўку мінчане могуць праз інтэрнэт па гэтым адрасе да 1 лютага ўключна.

Усе сабраныя тэлевізары будуць перададзеныя ў пункт перапрацоўкі для другаснага выкарыстання ўжо ў новых прыладах.

Кожны, хто здасць тэлевізар у найбліжэйшыя дні, зможа прэтэндаваць на ўзнагароду ў 4 000 рублёў за самы стары тэлевізар. Каб яшчэ больш зматываваць беларусаў пазбавіцца ад непатрэбнага, Voka падорыць кожнаму ўдзельніку акцыі месячную падпіску на самую вялікую падборку фільмаў у фармаце 4K.

Відэасэрвіс Voka ў партнёрстве з БелВТІ зладзіў такую акцыю, каб прыцягнуць увагу да новых тэхналогій. Voka на днях прадставіў самую буйную ў краіне калекцыю фільмаў у 4K. Гэта відэа ў звышвысокім пашырэнні, якое дазваляе дома атрымліваць такую ж асалоду ад фільмаў, як і ў кінатэатры.

Новая тэхналогія лічыцца «забойцай» папярэдніх эпох: выява ў такім пашырэнні, напрыклад, у 23 разы больш выразная, чым на аналагавых экранах, і ў чатыры — чым у Full HD. Тэлевізары, якія транслююць карцінку ў 4К, пачалі масава вырабляць тры-чатыры гады таму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць