Улада99

Фядута: Замяталін не ведаў і не любіў Беларусь, яго радзімай была імперыя

Былы галоўны ідэолаг краіны Уладзімір Замяталін памёр 7 ліпеня на 72-м годзе жыцця. У 1995 годзе Замяталін узначаліў Упраўленне грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта, раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Фядута, які сышоў пасля скандалу з «белымі плямамі» ў газетах. Аляксандр Фядута згадвае свайго наступніка.

«Ён не быў ідэолагам, ён быў выканаўцам. У фізіцы ёсць такія паняткі, як «паўправаднік» і «праваднік». Ёсць розныя чыноўнікі, ёсць чыноўнікі-«паўправаднікі», якія выконваюць загады кіраўніцтва, але пры гэтым яны памятаюць пра наступствы. Яны ведаюць, што ёсць рэчы, якія нельга рабіць.

Замяталін жа быў ідэальным «правадніком». Яго не хвалявалі наступствы. Яго хвалявала толькі адно: што пра мяне скажа кіраўніцтва. Такі падыход рабіў яго чалавекам, які быў патрэбны Лукашэнку. Феномен Замяталіна цалкам засноўваўся на гэтай выканальнасці.

Ва ўсім астатнім ён быў вельмі шэрым і не вельмі адукаваным палітработнікам. Ёсць розныя палітработнікі, напрыклад, я ведаў генерала Уладзімірава. Гэта быў вельмі адукаваны чалавек, які ведаў некалькі моваў, чытаў усю новую вайсковую літаратуру, якая выходзіла за мяжой.

Замяталін цалкам заставаўся ў парадыгме: чаго хоча кіраўніцтва, таго хоча бог. Ён выконваў любы загад.

Атрымалася так, што Замяталін быў чалавекам без радзімы. Ягонай радзімай была імперыя. І калі імперыя памерла, то ён раптоўна апынуўся ў краіне, якую не ведаў і не любіў. Ён і не мог палюбіць Беларусь.

Замяталін не вылучаў ідэяў, ён іх выконваў. Таму тая дэманізацыя гэтай асобы, якая адбываецца цяпер, мне цалкам незразумелая. Ён быў вельмі шэры чалавек. Рашэнне пра рэферэндум аб мовах, наколькі я ведаю, было прынята да яго прыходу ў кіраўніцтва», — сказаў Аляксандр Фядута.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць