Ежа88

Картаплянікі: беларускі рэцэпт з татарскімі каранямі

Вось як іх гатавалі ў вёсцы Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Картаплянікі з Клецкага раёна — гэта варэнікі з бульбай, але гатуюцца яны асаблівым чынам. Магчыма, гэты рэцэпт нават мае татарскія карані: на гэта ўказвае назва вёскі Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Інгрэдыенты:

Для начынкі: 1 кг бульбы, зваранай з лупінай (найбольш падыдзе старая бульба, таму звычайна картаплянікі гатуюць вясной), 1 сырое і 5 вараных яек, пучок зялёнай цыбулі, пучок кропу, соль.

Для цеста: шклянка мукі, сырое яйка, соль, 150 г вады.

Спосаб прыгатавання:

Начынка: Бульбу і яйкі абіраем ад лупінаў. Дробна наразаем цыбулю і кроп. Бульбу, яйкі, кроп і цыбулю скідаем у вялікую міску і дадаём солі на смак. Пачынаем секчы нажом адразу ў місцы, паступова пракручваючы яе па крузе. Увага: трэба не мяць, не таўчы, а менавіта секчы. Пасечаныя бульба і зеляніна будуць лепш захоўваць смак і водар. Пасля кожнага правароту міскі сумесь перамешваем. Працягваем, пакуль не атрымаецца вельмі дробна пасечаная, амаль аднародная маса. Дадаём сырое яйка для вязкасці і зноў перамешваем. Сумесь павінна нагадваць амаль суцэльны бульбяны камячок.

Цеста: Змешваем муку, ваду і яйка, дадаём солі на смак. Месім і, галоўнае, сочым, каб цеста атрымалася не рэдкім. Накрываем цеста ручніком і даём яму крыху пастаяць (хвілін 20). Раскачваем цеста, а пасля шклянкай выразаем у ім кружочкі. Кладзём на кружочкі бульбяную сумесь і заварочваем усё гэта як пельмені або варэнікі. Картаплянікі варым у крыху падсоленай вадзе да гатоўнасці.

Найбольш смачна есці картаплянікі крыху падстылымі, мачаючы іх у растопленае масла.

Каментары8

  • боршч з хамсой
    07.10.2023
    люблю варэнікі з бульбай. у Букаўлі часта брала такія, пасыпаныя зверху скварачкамі. мм...
    і калі сама раблю, то ў бульбу дадаю смажаную цыбулю - так смачна
  • Escutcheon
    07.10.2023
    Жыву разам з Клецкам, мне бабуля ў дзяцінстве гатовіла гэту ежу. Картопля і картаплянікі там кажуць на бульбу і зарас. Вельмі смачна як і варэнікі з бульбаю якімі частуе мяне жонка з Палесся. Дзякуй за артыкул. Успомніў дзяцінства і родны край.
  • Глицерил Тринитрат
    07.10.2023
    Чрезвычайно нездоровая пища, особенно в сочетании со сливочным маслом. Мука+крахмаллл, да под холллестерин. От одного приёма ничего не случится, но частое употребление приведёт к проблемам с весом и сосудисто-вегетативной системой первого уровня.

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе11

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах у парку заўважылі дзікабраза1

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа134

Кубракоў загадаў міліцыі адпрацаваць усіх тых, хто не працуе7

У сацсетках задалі пытанне, адказ на якое адразу выдае беларусаў3

Румас і Каранік у 2020 годзе спрабавалі ўвесці каранцін, але іх абсёк Лукашэнка16

Лукашэнка на нарадзе з навукоўцамі патлумачыў, за што гневаецца на «некаторых рэктараў»9

Дзмітрый Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу6

Малады беларус у ЗША напаў на сваю дзяўчыну і пагаліў ёй галаву — калі тая даведалася, што ён жанаты32

Гуджэроці: Лукашэнка запэўніў мяне, што візіт Папы Льва XIV пайшоў бы на карысць беларускаму народу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе11

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць