Музыка44

Беларускія гурты запісалі пратэстную песню на верш Някляева КЛІП

Гурт «Naka» з лідарамі гуртоў «DZIECIUKI», «Петля пристрастия», «РСП» и «Rostany» запісалі песню на верш Уладзіміра Някляева «ВАМ». Уладзімір Някляеў напісаў гэты верш пасля Плошчы 2010 года, калі выйшаў з турмы, але апублікаваў толькі сёлета 5 ліпеня. Песня прысвечана апошнім палітычным падзеям у краіне.

Дзяніс Тарасенка, гурт «РСП»: Песня атрымалася шчырай, праўдзівай і пра самае набалелае. Чалавечае нягодніцтва нельга апраўдаць ні службай, ні абставінамі, ні загадамі. Толькі маральны выбар характарызуе чалавека. У нашай агульнай сённяшняй сітуацыі гэты выбар актуальны як ніколі. І кожны чалавек адказны за свой выбар.

Ілля Чарапко, гурт «Петля пристрастия»: Наконт песні: было б дзіўна не выказацца нейкім чынам, не выразіць свае адносіны наконт таго, што адбываецца. Асабліва ў момант, калі кансалідацыя грамадства неабходная як ніколі. Уласна, песня гэтая і з'яўляецца дэманстрацыяй таго, што ў дадзены момант людзі, што маюць адносіны да творчасці, выступаюць адзіным фронтам.

Аляксандр Дзянісаў, гурт «DZIECIUKI»: Мне адразу ўсё спадабалася, і я адразу ж згадзіўся, бо песня вельмі добрая. Ці зрабіў я нешта, каб яна стала лепш — няхай ацэньваюць слухачы. Што яшчэ сказаць? Афігенная песня!

Віктар Рудэнка, гурт «Rostany»: Мне вельмі пашанцавала з някляеўскімі радкамі, якія я выконваю ў песні. Яны цалкам пра мяне, да кожнай літары. Сапраўды, «каб не здохнуць» прадаваў вершы, а яшчэ назіраў, як прадаецца тое, што прадавацца не павінна. І ў цэлым усё менавіта пра скрадзеныя 26 гадоў майго жыцця, у якім я планаваў быць значна больш смелым артыстам, значна больш амбіцыйным і карысным грамадзянінам маёй Беларусі — зусім іншым «я». Песня пра гады, спаленыя ў надзеях і растаптаныя ў брудзе безнадзейнасці, песня адчаю і злосці.

Анастасія Шпакоўская, гурт «Naka»: Песня пісалася лёгка, на адным дыханні, бо словы Уладзіміра Някляева зараз блізкія кожнаму беларусу. Я ад усяго сэрца дзякую ўсім нераўнадушным, з кім разам стваралася гэтая песня. Я ад усёй душы ўдзячная ўсім, каго яна натхніць апамятацца і не садзейнічаць подласці і падману.

Відэакліп на песню зняў і змантаваў пры садзеянні кампаніі «Годна» рэжысёр Аляксандр Духан.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ38

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць