Грамадства

Зміцер Хведарук: На Акрэсціне я пачаў у сне заскокваць на вокны і крычаць: «Уроды, што вы робіце»

Былы маладафронтавец Зміцер Хведарук быў затрыманы ў дзень выбараў на ўчастку — сфатаграфаваў дзірку ва ўрне для галасавання.

«Пачынаючы з вечара 9-га жніўня праз вокны камеры «42» разносіліся самыя жудасныя крыкі болю, крыку, адчаю, зьбіцьця, дубінак, удараў, гвалту… Самыя мярзотныя галасы сілавікоў. Людзей мучылі не на плошчы дзесьці… А ў турме… Бездапаможных… З самай раніцы да самай начы і так нон-стоп. Час ад часу я глядзеў у невялікае вакенца з малітвай і надзеяй, што не ўбачу зараз маіх родных і блізкіх… Вас раз'юшвалі калі-небудзь суседзі, якія гучна і позна слухаюць музыку і крычаць? Памятаеце свой стан?

Памножце гэта на мільён! Асабліва з-за таго, што вы трымаецеся за краты і разумееце поўную бездапаможнасьць ды не можаце заступіцца за тых, каго катуюць, збіваюць да паўсьмерці, змушаюць крычаць «люблю амап», душаць, бьюць галавой аб бетонныя сьцены… І гэта не жудасны фільм пра 30-ыя ў СССР, гэта не фільм пра дыктатуру Салазара, гэта Менску 2020…

Карацей з начы 12-га я проста ад жудаснага стрэса пачаў у сьне заскокваць на вокны і крычаць, крычаць. крычаць: «уроды, што вы робіце». І гэта я, які фактычна фізычна не пацярпеў.

Дагэтуль, нават пасьля вызваленьня мне прыходзіцца праяўляць акт грамадзянскай мужнасьці (я зараз не жартую), каб пайсьці ў краму, выйсьці ў горад, ды адказаць на тэлефонны званок (тэлефон мне так і не вярнулі).У галаве пастаянна, асабліва ўвечары, усплываюць карцінкі і гукі Акрэсьціна… Я не магу нармальна спаць, засяроджваць увагу і часам стаў забывацца, пра што распавядаю.

Да 2020 мяне шмат разоў незаконна затрымлівалі, арыштоўвалі і нават аднойчы зьбілі амапаўцы да беспрытомнасьці і нанеслі ЧМТ. Але такіх жудасаў я не быў гатовы ўбачыць і перанесьці…»

Каментары

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік20

Грамадстваабноўлена20

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі22

Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча1

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць12

Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму18

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»21

ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік20

Грамадстваабноўлена20

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць