Інтэрнэт і СМІ

СК распачаў новую крымінальную справу супраць Тутбая

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да службовых асоб і работнікаў «Тут Бай Медыя» і іншых асоб распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб).

Што канкрэтна маецца на ўвазе і супраць каго распачата новая справа, не паведамляецца.

18 мая ў офіс Тут.бая і ў кватэры некаторых супрацоўнікаў, у тым ліку да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, рэдактараў Алены Таўкачовай і Вольгі Лойкі, галоўнай бухгалтаркі Анжэлы Асад прыйшлі сілавікі.

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў. Амаль паўтара дзясятка супрацоўнікаў з таго часу знаходзяцца за кратамі.

Тады ж, 18 мая, быў заблакаваны сайт, а 13 жніўня матэрыялы сайта, а таксама версіі ў сацыяльных сетках (у тым ліку тэлеграм-канал) прызнаныя экстрэмісцкімі.

«Працавалі так, як патрабавала сумленне, а не інстынкт самазахавання» Галоўны рэдактар НН — пра тых, хто варты Нобелеўскай прэміі міру

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць