Грамадства

Рэдактар «Камсамолкі» расказаў падрабязнасці затрымання Генадзя Мажэйкі ў маскоўскім аэрапорце

Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін у размове з Цінай Кандэлакі ў эфіры праграмы «Спецыяльны госць» на RTVI распавёў, як журналіст Генадзь Мажэйка спрабаваў вылецець у Варшаву з аэрапорта Шарамеццева і хто «дапамог» яму паляцець у Мінск.

«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужбаў — зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна — і сказалі: «Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву», — распавёў Сунгоркін.

Як я разумею, ён адказаў: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Мінск, і мы вам у гэтым дапаможам». 

Галоўны рэдактар «КП» адзначыў, што Мажэйка правялі ў самалёт на рэйс у Мінск, там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі і ўжо правялі зразумела куды. «І вось ён ужо на гэтую хвіліну каля двух тыдняў знаходзіцца там», — падкрэсліў ён.

Таксама Сунгоркін распавёў, што, знаходзячыся ў Маскве, Мажэйка не звязваўся з ім.

«Са мной не звязваўся, для нас гэта была ўсё таямніца, пакрытая цемрай. Ні са мной, ні з маімі калегамі, ні з кім. Мы доўга гадалі, калі ён проста знік, можа, ён у дзяўчыны, умоўна кажучы, дзе-небудзь. А далей — праваабарончыя форумы паведамляюць, што ён наогул ужо ў СІЗА на Акрэсціна, што вельмі цікава і робіць гонар гэтым праваабарончым форумам. «Камсамолка» яшчэ нічога не змагла даведацца, а яны ўжо кажуць, што ён у СІЗА на Акрэсціна. Мы яшчэ нават бацькоў не змаглі знайсці, яны некалькі гадзін хаваліся», — растлумачыў галоўны рэдактар.

Уладзімір Сунгоркін называў тое, што адбываецца з газетай і супрацоўнікам выдання ў Беларусі, «самавольствам». «Чым яно выклікана, я не разумею. Гэта неадэкватная рэакцыя на абсалютна нявінную нататку», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць