Грамадства

Эскалацыя расце. Два дывізіёны ракетных комплексаў С-400 адправіліся ў Беларусь, Javelin і Stinger паступяць ва Украіну

Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» пачалі перадыслакацыю ў Беларусь, дзе заступяць на навучальнае баявое дзяжурства ў рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.

Фота: arm-expo.ru

Пра гэта паведамілі журналістам у Мінабароны Расіі, піша ТАСС.

«Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» аб'яднання Ваенна-паветраных сіл і Супрацьпаветранай абароны Усходняй вайсковай акругі, задзейнічаныя ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, здзейснілі марш на станцыю пагрузкі ў Хабараўскім краі. Падраздзяленні СПА зробяць марш камбінаваным спосабам на чыгуначным транспарце і сваім ходам на незнаёмыя палігоны Рэспублікі Беларусь», — сказалі ў вайсковым ведамстве.

Паводле інфармацыі міністэрства, пасля прыбыцця да месцаў выканання навучальных задач расійскія вайскоўцы абсталююць пазіцыі і «заступяць на навучальнае баявое дзяжурства па СПА ў складзе адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі».

Стала таксама вядома, што ЗША дазволілі краінам Балтыі паставіць ва Украіну супрацьтанкавыя комплексы Javelin і зенітныя ракеты Stinger.

Ваяваць з Украінай — вар'яцтва. Дзяржсакратар Блінкен звярнуўся да грамадзян Расіі

Брытанія адправіла Украіне 2000 адзінак супрацьтанкавай зброі

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць