Грамадства

Затрымалі доктара Уладзіміра Мартава. Што вядома?

Віцебскага ўрача Уладзіміра Мартава затрымалі вечарам 22 лютага на ягоным лецішчы пад Лепелем. Блізкія да сям'і Мартава крыніцы расказалі «Нашай Ніве», як усё здарылася. 

Уладзімір Мартаў быў затрыманы на сваім лецішчы: большую частку часу ён праводзіў там адзін, жонка жыла і працавала ў Віцебску. 

Падчас затрымання Мартаў таксама быў адзін. Яму дазволілі перадаць ключы ад лецішча суседзям. Яны і паведамілі жонцы пра затрыманне медыка.

Жонка паехала сёння да Уладзіміра ў Лепель у ІЧУ, хацела перадаць яму лекі. Ён гіпертонік, і гэтыя лекі патрэбныя яму пастаянна. Аднак лекі перадаць не дазволілі. «Сказалі, калі раптам вашаму мужу стане кепска, то выклічам хуткую дапамогу», — кажа Алена Мартава.

Вядома, што сёння адбудзецца суд. Доктара Мартава абвінавачваюць у парушэнні артыкула 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). У чым заключалася парушэнне, пакуль інфармацыі няма. 

Нагадаем, што былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Мартаў адным з першых беларускіх медыкаў адкрыта распавёў пра кавід, смяротнасць ад яго, іншыя звязаныя з ім праблемы.

У сакавіку 2021 ён публічна паведаміў пра аварыю на кіслароднай станцыі бальніцы, у выніку чаго памерлі некалькі пацыентаў, пра што ні словам не паведамлялі дзяржаўныя СМІ. Праверкі не знайшлі вінаватых. А з самім Мартавым не працягнулі кантракт.

З моманту звальнення ён жыў на лецішчы, працаваў над кнігай, дзе хацеў асэнсаваць і апісаць вопыт барацьбы з каранавірусам.

Блізкія кажуць, што адразу пасля звальнення Мартава клікалі на працу нават у Мінск. Пасля прапановы перасталі паступаць.

Мартаў прынцыпова не хацеў пакідаць Беларусь. Пры гэтым ён працягваў каментаваць сітуацыю з каронавірусам, даваць каментары СМІ. Родныя абмяркоўвалі з Мартавым небяспеку гэтага і магчымасць ад’езду, але ён катэгарычна адмаўляўся з’язджаць.

@nashanivanews У Расіі затрымалі вядомага беларускага доктара Мартава. На радзіме ў Беларусі яму пагражае турма беларусь #лукашенко #новостибеларуси #беларускаямова #белорусы #медицина #нашаніва #беларусьновости ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

«Ніякага дачынення да статыстыкі гэтыя лічбы не маюць». Доктар Мартаў аб афіцыйных звестках Мінздароўя па хворых на кавід

«Не хачу перагортваць старонку, проста каб пракарміцца». Максімальна шчырае інтэрв’ю рэаніматолага Мартава

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць