Свет1212

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель

Расійскі цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі», імаверна, не будуць рамантаваць і мадэрнізаваць. Спецыяльная камісія папярэдне прызнала такія работы немэтазгоднымі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Агульнарасійскага руху падтрымкі флоту Уладзімір Мальцаў, піша «Коммерсант».

Крэйсер «Пётр Вялікі»

Па словах Уладзіміра Мальцава, крэйсер не падлягае аднаўленню, паколькі кожны карабель мае пэўную ступень зносу.

Першапачаткова планавалася пачаць мадэрнізацыю «Пятра Вялікага» пасля завяршэння работ на аднатыпным крэйсеры «Адмірал Нахімаў». Такім чынам расійскі флот разлічваў захаваць у сваім складзе хаця б адзін карабель гэтага класа. Аднак рамонт і мадэрнізацыя «Адмірала Нахімава» зацягнуліся да 2022 года, таму пачаць работы на «Пятры Вялікім» у запланаваныя тэрміны не ўдалося.

«Пётр Вялікі» з'яўляецца флагманам Паўночнага флоту і адзіным атамным крэйсерам праекта 1144 «Арлан», які цяпер застаецца ў складзе расійскага флоту. Яго называюць самым магутным ударным надводным караблём ВМФ Расіі і самым цяжкім у свеце неавіяносным баявым караблём.

Усяго ў СССР з 1970‑х да 1990‑х гадоў пабудавалі чатыры крэйсеры гэтага праекта.

Каментары12

  • Iгарка
    30.10.2026
    Я еще говорят,что готовы воевать с Европой.Ржу,не магу.
  • Glock17
    30.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • піларама
    30.10.2026
    Пётр Вялікі Распіл адмянілі, будуць пілаваць у іншых месцах.)

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць