Меркаванні

Мядзведзеў: Туды ёй і дарога, такой Украіне! Навукай будзе не толькі цяперашняя спецаперацыя

Экс-прэзідэнт Расіі, намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў артыкул «Аб фэйках і сапраўднай гісторыі», у якім дзеліцца сваім бачаннем сітуацыі ва Украіне. Артыкул пераважна паўтарае тэзісы артыкула «Што Расія павінна зрабіць з Украінай»: Украіна не мае права на існаванне, гісторыя, здабыткі, культура, подзвігі украінцаў — фэйк, Расія не спыніцца, пакуль не знішчыць Украіну і яе лідараў. 

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

«Прывід Кіева», фота самалёта, якое ўзятае з камп'ютарнай гульні. Збіты слоікам агуркоў беспілотнік. «Загінулыя героі», якія здаліся рускаму вайсковаму караблю, марыупальскі раддом, цяпер — Буча. Што іх аб'ядноўвае?»

Дзмітрый Мядзведзеў запэўнівае, што «ўсё гэта фэйкі, якія выспелі ў цынічным уяўленні ўкраінскай прапаганды», што «фабрыкі троляў», якія курыруюцца заходнімі ўрадамі і іх «ручнымі» НКА і НДА, робяць іх за вялізныя грошы.

«Кіеўская фэйк-машына не спыняецца ні перад чым!

Для расчалавечвання Расіі і яе максімальнага ачарнення раз'юшанае звяр'ё з нацбатаў і тэрабароны гатовае між іншым забіць уласных мірных жыхароў.

Усё таму, што глыбіннае ўкраінства, якое падсілкоўваецца антырасійскай атрутай і усёпаглынальнай хлуснёй з нагоды сваёй ідэнтычнасці, — гэта і ёсць адзін вялікі фэйк. Гэтай з'явы ніколі не было ў гісторыі. І цяпер не існуе».

Мядзведзеў наракае, што «высокая германская навука і культура — Рэнтген, Планк, Фрэйд, Ман, Гесэ — нічога не змагла супрацьпаставіць тым, хто прагнуў спачатку крыві і калоній, а пасля Першай сусветнай — рэваншу і «жыццёвай прасторы» на ўсходзе». 

«І ўжо калі вялікім нямецкім розумам не ўдалося ўтаймаваць ваенную машыну, што ўжо казаць пра сённяшні Кіеў — «Эйнштэйнаў» там дакладна няма. Праўда, ёсць Клічко», — з непрыхаванай пагардай піша былы прэзідэнт Расіі.

Мядзведзеў зноў пераходзіць да традыцыйнай тэзы «Гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты». 

«Пасіянарная частка ўкраінцаў апошнія 30 гадоў малілася на Трэці рэйх. Літаральна. 

Агіду выклікаюць фатаграфіі, на якіх практычна ў кожнай вайсковай частцы Украіны, узятай нашай арміяй, знаходзяць нацысцкую сімволіку — штандары, літаратуру, плакаты. Нават кубкі са свастыкай! Гэта не гульня ў фашысцкую эстэтыку, як нам спрабуюць даказаць заходнікі. Гэта ідэалогія.

Не варта здзіўляцца, што ператвораную ментальна ў Трэці рэйх Украіну, якая запісала ў падручнікі па гісторыі імёны іуд і нацысцкіх прыхвасняў, яго ж лёс і напаткае.

Туды ёй і дарога, такой Украіне! Як і асобным вырадкам, якія лічаць, што маюць права падобную Украіну прадстаўляць. Навукай ім будзе не толькі цяперашняя спецаперацыя, але і эпізоды слаўнага мінулага. Напрыклад, калі Павел Судаплатаў знішчыў нацыяналіста Яўгена Канавальца, ветліва перадаўшы гэтаму аматару салодкага ў Ратэрдаме скрынку з цукеркамі з бомбай ўнутры — «Це вам подарунок з Києва». Такіх «падарункаў», — пагражае Мядзведзеў, —будзе яшчэ нямала!». 

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін цвёрда паставіў мэту дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны. Гэтыя складаныя задачы не выконваюцца за адзін раз. І яны будуць вырашацца не толькі на палях бітваў. Змяніць крывавую і поўную хлуслівых міфаў свядомасць часткі цяперашніх украінцаў — найважнейшая мэта. Мэта ў імя спакою будучых пакаленняў саміх украінцаў і магчымасці нарэшце пабудаваць адкрытую Еўразію — ад Лісабона да Уладзівастока», — рэзюмуе Дзмітрый Мядзведзеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць